• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.08.2022 | Адукацыя

Вучыцца ці не: як зацікавіць сучасных дзяцей?

Вось і скончылася лета. Школьнікі павярталіся ад сваіх бабуляў-дзядуляў і летнікаў — пачынаецца новы навучальны год. У мінулым артыкуле мы распавядалі, як зрабіць школьныя гады свайго дзіцяці больш камфортнымі і не ператварыць іх у пекла для сябе.


Зараз падзелімся парадамі, як увогуле заматываваць сучаснага школьніка на авалоданне ведамі.

1. Рэжым

91.jpg
Крыніца: optima.school

Гэты «звер» дапаможа шмат у чым не толькі дзецям, але і дарослым. Натуральна, што на вакацыях расклад дня вашага дзіцяці значна адрозніваецца ад навучальнага перыяду. Таму першы важны крок — наладзіць рэжым дня і тыдня.
Усе памятаюць практыкаванні з падручнікаў, дзе патрэбна было распісаць па гадзінах свой дзень. Выканайце яго і зараз. Але зрабіце гэта крэатыўна і разам з дзіцём — памятаем, што хоць і маленькая, але гэта ўжо асоба.

Па-першае, вызначце час і перыяд сну. Вы ж ведаеце, колькі прыкладна патрэбна спаць вашаму сыночку ці дачушцы, каб добра пачувацца. Суаднясіце гэты час з тым, калі трэба прачнуцца, каб не спяшаючыся сабрацца на заняткі. 

Вельмі важна, каб ранак пачынаўся не ў дзікай мітусні і страху спазніцца. Варта прачынацца так, каб можна было спакойна зрабіць усе неабходныя рэчы (памыцца, заправіць ложак, паснедаць, апрануцца і г. д.) і настроіцца на добры і плённы дзень. Калі вашае дзіцё любіць абдыманкі і іншыя праявы пяшчоты, заплануйце 10-15 хвілін на гэта.

Час на вучобу звычайна вызначаецца раскладам заняткаў. Пасля разам са сваім школьнікам размяркуйце рэшту дня так, каб там было месца на адпачынак, выкананне хатняга задання, бытавыя абавязкі, гурткі (дадатковыя заняткі адпаведна цікаўнасцям вашага дзіцяці), гігіенічныя працэдуры. 

Лайфхак: лепш складаць план адразу на тыдзень. Бо ў розныя дні розная колькасць урокаў, гурткоў і г. д. Прыгожа аформіце (на ватмане, альбо ў прыгожым натаніку ці на планшэце) рэжым дня і прытрымлівайцеся яго разам з дзецьмі.

2. Працоўнае месца

Яшчэ адзін вельмі важны складнік для плённай працы (вучобы). Падрыхтуйце зручнае і ўтульнае (па жаданнях і прыярытэтах вашага школьніка) працоўнае месца. 

Канечне, у афармленні шмат залежыць ад планіроўкі вашага жытла, колькасці жыхароў, індывідуальных пераваг. Вось некалькі агульных парад. Месца мусіць быць светлым (акно, яркія лямпы). Павінна быць добрая вентыляцыя, каб лёгка можна было праветрываць. Натуральна, працоўнае месца мусіць быць зручным: стол, крэсла, паліцы — размешчаныя так, каб дзіцёнак сам мог раскладаць і браць патрэбныя яму рэчы.

Пастаўце на стол які-небудзь цікавы (любімы) прадмет: пясочны гадзіннік, вазончык з кветкамі, фота гадаванца альбо краявіды тых мясцін, дзе марыць пабываць ваша дзіця. Калі, спасцігаючы розныя навукі, маленькі геній стоміцца, альбо нешта не будзе атрымлівацца, гэты прадмет дасць магчымасць пераключыць увагу, крыху адпачыць, атрымаць пазітыўныя эмоцыі.

3. Арыенцір

Безумоўна, вы ўжо прыкладна ведаеце, чым захапляецца ваша дзіця, што яму падабаецца, што — не. Часта ў школьным узросце дзеці ўжо «ведаюць», кім хочуць стаць у дарослым жыцці. 

Перакладайце школьныя прадметы на цікавасці вашых сыночка ці дачушкі. Звязвайце тое, што вывучаецца, з рэальным жыццём. Каб зрабіць гэта, спачатку прааналізуйце цікавасці і захапленні свайго школьніка.

Напрыклад, падабаюцца дзіцяці камп’ютарныя гульні. Не абвінавачвайце яго ў геймерскай залежнасці, а, наадварот, папрасіце паказаць і растлумачыць, як тут што працуе. А потым раскажыце, што каб стварыць такую гульню, патрэбна мець такія і такія веды, валодаць вось такімі ўменнямі і навыкамі. Альбо можна стаць тэсціроўшчыкам, тады спатрэбяцца такія вось веды. І разам з дзіцём прыдумайце, як у гэтым дапаможа школьная праграма. Патлумачце, што ў школе даюць толькі падмурак, абапіраючыся на які пасля можна атрымаць любыя веды, «пракачаць» любыя свае здольнасці і ўменні. 

І ўвогуле старайцеся пабольш звязваць школьныя веды з рэальным жыццём. Папрасіце дапамагаць вам па гаспадарцы, напрыклад, разлічыць колькасць інгрэдыентаў для любімага пірага альбо палічыць, колькі грошай спатрэбіцца на адпачынак. Альбо абмяркуйце, як бы мог вырашыць свае праблемы той ці іншы літаратурны герой, выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі.

4. Не пакаранне, а падарунак

Калі ваш гарэза ўспрымае школу як пакаранне, распавядзіце яму гісторыю. Не так даўно ў нас увялі абавязковую адукацыю для ўсіх дзяцей. А раней вучыцца маглі толькі заможныя дзеці. У «простых» людзей не было нават шанцаў змяніць сваё становішча ці працу. Бо яны не мелі элементарных ведаў і навыкаў (не ўмелі чытаць, пісаць, лічыць).

92.jpg
Крыніца: 
www.monetnik.ru

Для прыкладу можаце прывесці сучасную Індыю. Тут атрымаць магчымасць вучыцца для звычайных дзетак — гэта сапраўдны падарунак лёсу. Без адукацыі яны вымушаны цяжка працаваць за маленькія грошы. Можаце паказаць выяву дробных індыйскіх манет, дзе замест лічбаў намаляваны пальцы — бо вялікая частка насельніцтва папросту не ведае лічбаў. На вялікіх грашах пальцаў ужо няма, бо вялікія грошы могуць атрымаць толькі тыя, хто ўмее чытаць, пісаць, лічыць.

Распавядайце альбо чытайце разам цікавыя гісторыі (кейсы) паспяховых людзей. Аналізуйце (натуральна, што з малодшымі школьнікамі ў выглядзе гульні), якім чынам яны дасягнулі такіх поспехаў, што ім дапамагло. І шукайце гэта ў школьным жыцці свайго дзіцяці.

5. Час на сваё

Прадугледзьце ў раскладзе дня ці тыдня дзіцяці час на яго асабістыя цікавасці. Не абясцэньвайце іх і не забараняйце (канечне, калі гэта легальныя і бяспечныя рэчы). Нават калі гэта проста гартанне відэа ў цік-току. Выдзеліце на гэта пэўны час штодня ці на выходных. Пакажыце, што вы паважаеце цікавасці дзіцяці, нават калі іх не вельмі разумееце. І не варта шантажаваць гэтым (штось накшталт: не зробіш хатняе заданне, не дам паглядзець мульцікі). Малеча мусіць адчуваць, што ў яго ёсць свая прастора (тады не трэба бунтаваць супраць адукацыі, каб адваяваць межы гэтай прасторы). І, канечне, дзіця мусіць быць упэўненае на ўсе 1000%, што вы любіце яго, а не яго школьныя дасягненні.

Тактоўнасцю і павагай да асабістых інтарэсаў вашага школьніка вы будзеце фарміраваць такое ж стаўленне да вашых слоў і прапаноў, умацуеце давяральныя стасункі паміж вамі. У такіх абставінах будзе значна прасцей «дагрукацца» да дзіцёнка са сваімі прапановамі і пажаданнямі па вучобе.

Плённай і нясумнай вучобы вам і вашым дзеткам!

АЯ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і канфедэрацыі музеяў L’Internationale запрашаюць творцаў з Беларусі і Украіны...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР

30 сакавіка 1918 года сучасная беларуская мова ўпершыню стала адзінай дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў у той дзень Народны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве абурыла...

Апошнія навіны

    Культура
    Арт-рэздэнцыя для беларускіх творцаў у Варшаве
    Грамадства Гісторыя
    Гісторык Яўген Дудкін пра абвяшчэнне дзяржаўнасці беларускай мовы ў БНР
    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Вандруем разам
    9 адметных сядзібаў, пра якія вы не чулі
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш

Афіша

  • 01.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гуканне вясны ў Гомелі!

  • 01.04 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 01.04 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 01.04 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 01.04 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 01.04 — 05.04Выстава «Кераміка і ЭТНАбатаніка» ў Гомелі
  • 01.04 — 02.04Выстава Сяргея Русака «Культурны слой» у Познані
  • 01.04 — 02.04Выстава рэпрэсаваных мастакоў «ВІТАНКІ З БЕЛАРУСІ» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип