Брэсцкі гарвыканкам даў дазвол на правядзенне вулічнага фестывалю “100 год БНР”, які адбудзецца 25 сакавіка на плошчы Свабоды ў Брэсце. Пачатак – а 12-й гадзіне. Пра гэта паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.
Што зроблена
Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю створаны арганізацыйны камітэт. У яго склад увайшло больш за 20 чалавек, сярод якіх прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
– Праз 100 год ад моманту абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай рэспублікі, можна ўпэўненна сцвярджаць, што мары яе заснавальнікаў здзейсніліся. Мы жывем у незалежнай краіне. Нягледзячы на тое, што ў нашым маладым грамадстве яшчэ застаюцца нявырашаныя праблемы, у юбілейную 100-ю гадавіну хочацца зрабіць свята. Таму мы рыхтуем пазітыўную, урачыстую і радасную імпрэзу з конкурсамі, віктарынамі, розыгрышамі прызоў і святочнай сімволікай, – распавёў адзін з заяўнікоў фестываля, старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Дзмітрый Шыманскі.
З дазволу гарадскіх уладаў, фестываль пройдзе пад бел-чырвона-белымі сцягамі, сімволікай партый і арганізацый, што ўваходзяць у аркамітэт.
– Мы заклікаем жыхароў горада ўзяць з сабой бел-чырвона-белую сімволіку, а для мітынгу напісаць сацыяльны ці палітычных плакат, які будзе адпавядаць тэматыцы фестываля, – адзначыў Юрый Казакевіч, адзін з сябраў аргкамітэта, абласны каардынатар Руху “За свабоду”.
У 100-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі арганізатары брэсцкай акцыі лічаць дарэчным і неабходным правядзенне святочнага мерапрыемства. Яго мэта – засведчыць адданасць жыхароў горада найвышэйшым каштоўнасцям беларускай дзяржавы: свабодзе і незалежнасці, павазе да гісторыі і культуры беларускага народа.
Чаго чакаць ад фестывалю:
Як дапамагчы фестывалю:
Што зараз
Па словах Дзмітрыя Шыманскага, арганізацыйны камітэт рыхтуе дакладны план мерапрыемства. Ідзе праца над праектамі рэзалюцый, удакладняецца спіс удзельнікаў фестывалю. Усе, хто лічыць гэты дзень святочным, могуць далучыцца да арганізацыі мерапрыемства. Аргкамітэт запрашае рамеснікаў і прадстаўнікоў бізнэсу прэзентаваць сваю прадукцыю на адной з крэатыўных пляцовак фестывалю. Усе арганізацыйныя дэталі ў бліжэйшыя дні будуць публікавацца ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #БНР100 і #БНР100Брэст:
ВК: https://vk.com/bnr100_berascie
ФБ: https://www.facebook.com/BNR100Brest.
Прэс-служба аргкамітэта па святкаванні Дня Волі ў Брэсце