• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.04.2021 | Грамадства

Vulitsa Ezha абвяшчае новы сезон. Квіткі ўжо ў продажы!

Тры гучныя фестывалі, больш за 100 унікальных страў, 50 удзельнікаў фудкорта, 20+ зон актывацый і шмат іншага — усё гэта шосты сезон вялікага гарадскога пікніка Vulitsa Ezha 2021, піша Новы Час.



Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha вяртаецца ў Мінск і зноў гатовы радаваць гараджан найсмачнейшымі стравамі, унікальнымі лакацыямі з забавамі сярод блізкіх і сяброў, а таксама моцным музычным лайн-апам. Цэлыя 3 самыя яркія фестывалі гэтага лета пройдуць на ўтульнай пляцоўцы — у Батанічным садзе. Першае мерапрыемства новага сезону запланавана ўжо на 5-6 чэрвеня, квіткі можна знайсці на сайце vulitsaezha.by.

Арганізатары Vulitsa Ezha доўга рыхтаваліся і ўлетку 2021 вернуць гораду той самы вялікі гарадскі пікнік са спецыяльным меню, разнастайнасцю ўнікальных страў, утульным адпачынкам пад адкрытым небам і лямпавай атмасферай, па якой усе ўжо паспелі засумаваць.

«Мы вельмі рады магчымасці вярнуцца і падарыць гараджанам пляцоўку ідэальнага летняга адпачынку. За 6 гадоў Vulitsa Ezha стала праектам пра горад, які мы любім, і пра людзей, якія робяць яго ярчэй і цікавей. Гэта ўжо не проста фестываль, а цэлая суполка аднадумцаў, дзе збіраюцца найлепшыя стрыт-фуд праекты, топавыя шэф-кухары, гастраэнтузіясты і фермеры», — кажуць арганізатары гарадскога пікніка.

Асаблівасцю гарадскога пікніка Vulitsa Ezha быў і застаецца фуд-корт. 50 лепшых прадстаўнікоў гастраіндустрыі прапануюць гасцям спецыяльна распрацаванае меню з сотняй унікальных страў розных кухняў свету.

Удзельнікамі фуд-корта становяцца толькі найлепшыя рэстараны ды кавярні. Арганізатары шукаюць сапраўды ўнікальныя для Беларусі праекты, даюць старт годным і адкрываюць новыя імёны, эксперыментуюць, тым самым пашыраючы гастранамічны кругагляд гасцей.

Кожны з наведвальнікаў фэсту можа адзначыць улюбеную страву ад любога ўдзельніка фуд-корта, аддаўшы за яго свой голас у рамках прэміі Ezha Awards. «У нас ёсць пастаянныя ўдзельнікі, вельмі папулярныя сёння і паспяховыя ў сваёй справе, якія атрымалі старт менавіта на Vulitsa Ezha», — каментуюць арганізатары.

Не дадуць гасцям засумаваць больш за 20 забаўляльных зон, якія можна будзе знайсці на гарадскім пікніку Vulitsa Ezha. Сярод іх — вялікая лакацыя з вырабамі дызайнераў і рамеснікаў, пастаянны праект «Кулінарная школа», дзе гасцей фестывалю разам з шэф-поварамі вучаць гатаваць смачныя стравы медыяперсоны, «Local Food Market» з эка-прадукцыяй ад топавых фермераў, кінатэатр пад адкрытым небам, асобная барная зона з крафтавым півам, летнімі кактэйлямі і віннымі дэгустацыямі, бьюці-корнер з рознымі майстар-класамі, лекторый з мноствам цікавых тэм ад спікераў і шмат іншага.

Больш за 40% гасцей гарадского пікніка Vulitsa Ezha прыходзяць з дзецьмі, таму асаблівую ўвагу арганізатары аддалі зоне для сямейнага адпачынку. На яе тэрыторыі знаходзяцца крутая Kids-зона 0+, атракцыёны, горкі, роставыя лялькі. Маленькім гасцям даступныя шоу-праграма ад аніматараў і нават спецыяльнае дзіцячае меню, а бацькам — кансультацыі профільных спецыялістаў. Дарэчы, уваход да 12 гадоў на фестываль свабодны ў суправаджэнні дарослых.

Не забыліся і пра меламанаў: з кожным сезонам музычны лайн-ап Vulitsa Ezha мацнее і гучнее. На галоўнай сцэне ў розны час выступалі Найк Барзоў, Валянцін Стрыкала, Мая Мішэль, Nizkiz, Cream Soda і многія іншыя. Гэтым летам на тэрыторыі фестывалю размесцяцца галоўная сцэна з хэдлайнерамі і летняя з дыджэямі. Лайн-ап новага сезона арганізатары абвесцяць пазней.

Vulitsa Ezha заўсёды клапоціцца пра сваіх гасцей. Асноўная задача арганізатараў — зрабіць гарадскі пікнік не толькі прыемным, але і бяспечным. Для гэтага прадугледжаны меры па выкананні сацыяльнага дыстанцыявання ў гасцявых зонах на фуд-корце і іншых лакацыях, а таксама дадаткова ўстаноўлены зоны з антысептыкам. Увесь персанал на мерапрыемстве будзе працаваць ў масках і пальчатках.

Падрабязнасці правядзення фестывалю арганізатары абяцаюць раскрываць паступова. Сачыце за навінамі гарадскога пікніка Vulitsa Ezha ў сацсетках:

Instagram
Facebook
ВКонтакте

Што: гарадскі пікнік Vulitsa Ezha
Калі: 5-6 чэрвеня, 10-11 лiпеня, 21-22 жніўня
Час правядзення: 12.00 — 22.00

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип