У гонар беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага назвалі вуліцу ва Украіне

Адна з вуліц у горадзе Роўна названая ў гонар беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага, які загінуў ў баі ў Бахмуце 16 траўня 2023 года.


Miraslaŭ Lazoŭski
Міраслаў Лазоўскі

Некалькі рашэнняў пра назвы і перайменаванні вуліц былі прынятыя 24 студзеня на пасяджэнні камісіі па пытаннях наймення гарадскіх аб’ектаў тапанімікі, усталявання памятных знакаў на тэрыторыі Ровенскай гарадской тэрытарыяльнай грамады.

У прыватнасці, было прынята рашэнне назваць праектную вуліцу нумар 5 у гонар беларуса Міраслава Лазоўскага.

Чытайце яшчэ: Змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі. У памяць пра беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага