Адна з вуліц у горадзе Роўна названая ў гонар беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага, які загінуў ў баі ў Бахмуце 16 траўня 2023 года.
Міраслаў Лазоўскі
Некалькі рашэнняў пра назвы і перайменаванні вуліц былі прынятыя 24 студзеня на пасяджэнні камісіі па пытаннях наймення гарадскіх аб’ектаў тапанімікі, усталявання памятных знакаў на тэрыторыі Ровенскай гарадской тэрытарыяльнай грамады.
У прыватнасці, было прынята рашэнне назваць праектную вуліцу нумар 5 у гонар беларуса Міраслава Лазоўскага.
Чытайце яшчэ: Змагаўся за свабоду Украіны дзеля будучыні Беларусі. У памяць пра беларускага патрыёта Міраслава Лазоўскага