У Кіеве могуць знікнуць вуліцы Беларуская, Полацкая, Брэст-Літоўская і нават Якуба Коласа. Гараджане супраць

Кіеўскі гарадскі савет збірае прапановы па перайменаванні больш як 400 вуліц, завулкаў, алей, праспектаў і станцый метрапалітэна, назвы якіх звязаны з Расіяй і Беларуссю, паведамляе тэлеграм-канал BelarusWithUkraine.


photo_2022-04-28_12-29-53.jpg

Так, пад «дэрусіфікацыю» трапляюць у тым ліку вуліцы: Беларуская, Полацкая, Брэст-Літоўская, Слаўгарадская, Гродзенская, Брэсцкая, Гомельская, Якуба Коласа.

Навіна пра такую імклівую змену назваў столькіх вуліц горада ўскалыхнула грамадзянскую супольнасць Кіева. Спецыялісты заклікаюць улады больш удумліва паставіцца да гэтай справы і не спяшацца.