12 лютага ў Літоўскім Доме Пісьменніка (Вільня, K. Sirvydo gatve, 6) а 17.00 распачнецца маштабная паэтычная вечарына з удзелам беларускіх, літоўскіх, шведскіх і нарвежскіх літаратараў.
Вечарына «Вялікае Княства Паэзіі» каля дзясятка гадоў праходзіла ў Мінску пры ўдзеле Амбасады Літоўскай Рэспублікі і беларускіх пісьменнікаў. Сёлета сталіца паэтычнага Вялікага Княства перамяшчаецца ў старажытную Вільню, дзе працягнецца міжнародны паэтычны дыялог.
У праграме:
— Паэтычны марафон «Вялікае Княства Паэзіі»: Валянціна Аксак, Андрэй Антонаў, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Крысціна Бандурына, Бендзік Вада (з удзелам перакладчыцы Юлі Цімафеевай), Мерыма Дзіздарэвіч (з удзелам перакладчыцы Крысціны Бандурынай), Югася Каляда, Ванда Марціньш, Алег Мінкін, Таццяна Нядбай, Андрэй Сцепанюк, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева.
— Прэзентацыя санетаў Антанаса А. Ёнінаса ў перакладзе на беларускую мову Ванды Марціньш (з удзелам аўтара і перакладчыцы)
— Анонс анталогіі беларускай паэзіі на літоўскай мове пад рэдакцыяй Маруса Бурокаса і Вітаса Дэкшніса (з удзелам аўтараў, перакладчыкаў і рэдактараў)
— Выступы гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», скрыпачкі Вольгі Гуз.
Вядоўца — Сяргей Харэўскі
Арганізатары: Літоўскі саюз пісьменнікаў, Літоўскі Дом пісьменніка, Нарвежскі саюз пісьменнікаў, Шведскі саюз пісьменнікаў, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча,
Адрас: Vilnius, K. Sirvydo g. 6 Пачатак: 17.00