• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.11.2018 | Гісторыя Літаратура

“Вялікі гістарычны атлас Беларусі” прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы

“Вялікі гістарычны атлас Беларусі”, які ствараўся больш за 10 гадоў, сёння прэзентавалі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўная ідэя фундаментальнага чатырохтомнага выдання “Вялікі гістарычны атлас Беларусі” – даць шырокаму колу грамадскасці поўнае, нагляднае і навуковае ўяўленне аб гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён, паказаць месца беларусаў у супольнасці еўрапейскіх народаў. У аснову перыядызацыі атласа пакладзены лёсавызначальныя этапы этнагенезу беларускага народа, яго шляхі да ўтварэння самастойнай дзяржавы.

Тэматычныя раздзелы прысвечаны ваенна-палітычным падзеям, адміністрацыйным пераўтварэнням, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму развіццю, а таксама духоўнаму жыццю грамадства. “Атлас унікальны, у краінах СНД аналага няма. Над выданнем працаваў вельмі вопытны калектыў прафесіяналаў, удалося сабраць самых лепшых гісторыкаў, архівістаў, картографаў. Многія карты атласа створаны ўпершыню. У іх выкладзена гісторыя ўсёй Беларусі ад старажытнасці да сённяшніх дзён. Гэта выданне стане надзейным фундаментам будучай работы.

Нашы нашчадкі на базе гэтай інфармацыі змогуць упісваць у карты новую гісторыю суверэннай Беларусі”, – падкрэсліў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў. Ён паведаміў, што ў наступным годзе запланавана стварыць з чатырох тамоў адзін. “У ім будуць адлюстраваны найбольш яркія і знакавыя падзеі, якія былі ўласцівы гісторыі на працягу ўсяго перыяду развіцця нашай дзяржавы. Гэта выданне будзе карысна ўсім – не толькі картографам і гісторыкам, але і тым, каму неабыякава тое, што адбывалася і адбываецца ў нашай краіне, кожны зможа знайсці нешта цікавае для сябе.

Ва ўніверсальным томе будуць адлюстраваны многія падзеі, звязаныя з развіццём культуры, эканомікі і іншых сфер жыццядзейнасці нашага грамадства. Я ўпэўнены, што не адно дзесяцігоддзе гэта выданне будзе запатрабаваным самым шырокім колам. І дарэчы, гэта кніга будзе адразу выдавацца на трох мовах – беларускай, рускай і англійскай. Электронную версію выдання мы таксама створым у 2019 годзе”, – расказаў старшыня камітэта.

БЕЛТА

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

На Арт-станцыі «Дубулты» ў Юрмале 24 сакавiка адбылося адкрыццё выставы «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020», прысвечанай...

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

Апошнія навіны

    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»
    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип