Выдавецтва ARCHE ладзіць вялікі Калядны распродаж.
На Каляды і Новы год блізка паўсотні папяровых выданняў выдавецтва ARCHE прадаюцца ўсяго за 4, 8 або 16 рублёў.
Акцыя працягнецца да 5 студзеня!
Як набыць папяровыя выданні:
1 спосаб:
Усе папяровыя выданні можна заказаць і аплаціць на сайце кнігарні ARCHE!
Каб аформіць заказ, побач з апісаннем тавару трэба націснуць «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».
Вы зможаце абраць зручны спосаб аплаты (WebPay, ЕРИП Расчет або гатоўка (наяўныя грошы)) і дастаўкі (самавываз, пошта, кур’ер).
Пры аплаце заказу на сайце вы атрымаеце зніжку 50% на дастаўку поштаю (па ўсёй Беларусі) або кур’ерам (па г. Мінску і ваколіцах 10 км.)!
Пры заказе папяровых выданняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Мінску і ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыццяўляецца за кошт выдавецтва!
2 спосаб:
Папяровыя выданні можна заказаць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаўшы на нумар (29) 550-79-69.
Заказваючы выданні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Вялікі калядны распродаж: лютыя зніжкі на ўвесь асартымент».
У лісце, апрача пераліку патрэбных выданняў, пакіньце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Кошт дастаўкі поштаю вылічваецца згодна з тарыфамі «Белпошты» (складзе ад 5 рублёў).
Спосабы дастаўкі заказу — кур’ерам па г. Мінску і ваколіцах (каштуе 4.5 руб.), паштовая перасылка або самавываз (вул. Судмаліса 22-1Н, пам. 21, станцыя метро Пралетарская). У электронным лісце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі.
Пры заказе папяровых выданняў на суму большую за 40 рублёў (незалежна ад спосабу аплаты) дастаўка кур’ерам (па г. Мінску і ваколіцах) або поштаю (па Беларусі) ажыцьцяўляецца за кошт выдавецтва!
Каб купляць выданні, трэба быць зарэгістраваным на сайце кнігарні.
Пасля рэгістрацыі набыццё кніг стане даступным праз форму «Дадаць у кошык» або «Купіць адразу».