Вялікі вясеньні канцэрт “Князь Мышкін”

26.04.2012 Афіша

3 траўня гурт “Князь Мышкін” правядзе “Вялікі вясеньні канцэрт” у музэі-майстэрні Азгура.

У праграме:

– інтуітыўныя імправізацыі са словамі й без у атачэньні вялікіх скульптураў;

– чароўная гітара Лявона Нарушэвіча, жывы кантрабас і шырокі арсэнал
духавых інструмэнтаў;

– азнаямленьне з экспанатамі музэя, нязмушаная камунікацыя;

– чакаюцца адмысловыя госьці ды нечаканыя цікавосткі.

Пачатак імпрэзы – 19-30. Адрэса музэя: вул. З.Азгура-8. Тэлефон для
даведак: (017) 541-67-06.