• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.01.2022 |

Як вярнуцца да працоўнага рытму пасля святаў: практычныя парады

Святочныя вакацыі, збой звыклага рэжыму — вельмі патрэбная і карысная рэч. Нездарма ж яшчэ са старажытных часоў ва ўсіх культурах існуе «карнавальны» час, калі адмяняюцца правілы і ўсталяваны рытм. Гэта час «перазагрузкі» мозга і пазбаўлення ад назапашанай псіхалагічнай стомы, час аднаўлення рэсурснага стану чалавека.


58.jpg

Але вось сціхае святочная мітусня, заканчваюцца баляванні, паходы па сябрах і прыёмы гасцей — трэба вяртацца да свайго звычайнага працоўнага рэжыму. І калі сама думка пра гэта псуе вам настрой і замінае напоўніцу адпачываць на святочных вакацыях, гэты матэрыял для вас. Мы падрыхтавалі некалькі нескладаных, але дзейсных парадаў, як вярнуцца да звыклага рытму жыцця пасля працяглых святаў.

Парада 1: аднавіце свой рэжым дня

Звычайна святочны расклад дня значна адрозніваецца ад будзённага: рэжым сну, харчавання, заняткі — усё гэта іншае. Таму першым крокам да «вяртання» ў звыклы рытм будзе аднаўленне свайго рэжыму дня. Варта нават прапісаць асноўныя кропкі: час класціся спаць і падымацца, час прыёмаў ежы і г. д. Аднаўляем усё паступова: спачатку лепш аднавіць рэжым сну. Прычым пачынаць варта з засынання (вельмі складана падымацца ў звыклы час, калі кладзешся на пару гадзін пазней).

61.jpg

Калі арганізм ужо прызвычаіўся класціся нашмат пазней і вам ніяк не заснуць у звыклыя 22.00, то ўсё адно адпраўляйцеся ў ложак. Вазьміце не вельмі цікавую кнігу (як варыянт — уключыце якую-небудзь «гісторыю філасофіі» ў аўдыяфармаце і ўсталюйце таймер).

Каб аднавіць звычайны час пад’ёмаў, плануйце на ранак прыемныя кароткатэрміновыя справы. Напрыклад, калі вы аматар кветак, заплануйце іх паліў. Таксама дапаможа хутчэй прачнуцца і прыйсці ў працоўны стан вясёлы танец (можна пад відэа з карпаратыву) альбо гульні з хатнімі гадаванцамі.

Пасля аднаўляйце рэжым прыёмаў ежы. Не абавязкова адразу на кухню хадзіць толькі па гадзінніку, але ж кожны дзень старайцеся есці ўсё бліжэй да звыклага вам часу.

І напрыканцы — аднаўляйце звыклыя заняткі, пачынаючы з умывання і чысткі зубоў.

Парада 2: расстаўце прыярытэты

Звычайна святы «выбіваюць» са звыклага жыцця па ўсіх кірунках: расклад дня, працоўныя абавязкі, сямейныя стасункі, гаспадарчыя клопаты, заняткі спортам, ранішнія прабежкі... Аднавіць свой рэжым па ўсіх напрамках адразу — досыць складаная задача. Таму варта расставіць прыярытэты па ўсіх сферах жыцця, якія былі закранутыя святамі, і пачынаць аднаўленне паступова — па адным кірунку за раз.

Падумайце, што для вас на дадзены момант самае-самае? Аднавіць сябе як прафесійнага супрацоўніка ці стараннага студэнта? Ці вярнуцца да ролі клапатлівых бацькоў? А, можа, самае важнае пасля святаў — вярнуцца да трэніровак ці творчай працы?

То і скіроўваем усе свае намаганні на гэты кірунак, аднаўляючы яго за дзень-два. Пасля бярэмся за наступны. І так цягам тыдня вы вернецеся да звыклага рытму жыцця без асаблівага стрэсу для сябе.

Парада 3: актуалізуйце свае святы

Гэта значыць — дайце ім лагічнае завяршэнне, каб паставіць птушачку «скончана» і пайсці далей.

Тут могуць быць розныя падыходы. Напрыклад, можна скласці спіс таго, што вы зрабілі з запланаванага на святочныя вакацыі (наведалі бацькоў, схадзілі з сябрамі на каток, запрасілі каханую/каханага ў кіно і г. д.). Магчыма, ёсць нейкія справы, што вы не паспелі выканаць. Таксама адзначце іх. Але з пазначкай — «на наступныя святы». Не варта засяроджвацца на негатыве. Калі нешта не атрымалася з таго, што вы хацелі, — гэта не нагода для суму, а перспектыва і «кропка росту».

Вылучыце самыя яркія моманты і прыемныя для вас рэчы. Нават калі вам падаецца, што святы прайшлі бязглузда, бессэнсоўна і нецікава. Добра парыйцеся ў памяці і выцягніце з яе нешта прыемнае, радаснае. Нават самую дробную дэталь, якая выклікала ў вас усмешку. Яшчэ раз пражывіце радасць ад гэтых момантаў і складзіце ў сваю «скрыню ўспамінаў».

Таксама файнай актуалізацыяй святаў стане прыборка ў хаце. Расстаўце ўсё па сваіх месцах, памыйце падлогу, папрайце святочны абрус, здыміце ўпрыгожанні і схавайце іх да наступнага разу.

Парада 4: вярніцеся да звыклай ежы

Таксама святы вельмі моцна мяняюць наш звыклы рацыён. Даяданне святочных салацікаў-торцікаў-заліўнога — гэта, канечне, справа патрэбная. Але ж калі вы хочаце хутчэй вярнуцца да звычайнага рытму жыцця, то варта вярнуцца і да звыклай ежы.

62.jpg

На паслясвяточны перыяд можна нават і дыетычны стол сабе зрабіць на дзень-другі. Але ж занадта рабіць націск на дыетычную кухню не трэба, каб не выклікаць дадатковы стрэс у арганізма. Вельмі добра зараз пойдуцць наварыстыя булёны, юшка, кашы.

А каб яшчэ хутчэй прыйсці да працоўнага стану, варта паклапаціцца пра дастатковае забеспячэнне сябе вітамінамі. Асабліва зараз актуальнымі будуць вітаміны С і D.

І не забывайцеся на дастатковую колькасць пітной вады. На каву і чорную гарбату зараз лепш не націскаць. Звычайная вада альбо травяныя ўзвары дапамогуць хутчэй вярнуцца да працоўнага рэжыму.

Парада 5: складзіце спіс спраў

Каб падбадзёрыць сябе пасля святаў і настроіць на працоўны лад, можна скласці спіс спраў. Хаця б на бліжэйшы тыдзень. Планаванне — увогуле карысная для мозга рэч. Яно дапаможа хутчэй перастроіцца ад адпачынку да працы, а таксама структуруе і прыярытэзуе справы, якія назапасіліся падчас святочных вакацый.

64.jpg

Але варта памятаць пра паступовае вяртанне да працоўнага рытму і не перагрувашчваць свой спіс. На першы тыдзень пасля адпачынку сплануйце прыкладна 60–70 % ад вашага звычайнага аб’ёму спраў. Бо пасля адпачынку і адпачыць жа трэба! 

Вікторыя Лебедзева, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип