«Вясёлы садок». Прэм’ера на дзіцячым канале «Бэйбус»

30.03.2022

Першы эпізод называецца «Знаёмства і сяброўства», у ім дзеці змогуць пазнаёміцца з галоўнымі героямі «Вясёлага садка»: гарэзлівай Нілкай, разумным Казікам, чуллівым Юзікам і найдабрэйшай у свеце выхавацелкай Каралінай, даведаецеся, што такое сяброўства паводле беларускіх прыказак, каго клічуць Тарзанам і як падзяліць тры цукеркі на чацвярых.