“Вясёлы апакаліпсіс” сёння ў Галерэі Ў

15.03.2013 Афіша

Філасофская сустрэча “Наш вясёлы апакаліпсіс”. Філасофія для нас пачынаецца недзе ў Грэцыі і далей пасяляецца дзесьці ў Германіі і Францыі, але зусім не ў нашых найбліжэйшых суседзяў. Кнігі серыі “Сярэднееўрапейскае мысленне” імкнуцца пераадолець гэты стэрэатып.

https://budzma.org/wp-content/gallery/szengenka-opening/30.jpgКнігі, якія будуць прэзентавацца на сустрэчы:

Лешак Калакоўскі. Наш вясёлы апакаліпсіс (зборнік эсэ);

Іржы Пржыбань. Дысiдэнты права: пра “аксамітныя рэвалюцыі” 1989 года, спосабы легітымацыі, фікцыі легальнасці і сучасную версію грамадскае дамовы (манаграфія);

Юзэф Тышнэр. Мысленне паводле каштоўнасцяў (манаграфія).

Сярод выступоўцаў — перакладчыкі і філосафы Аляксей Ластоўскі, Таццяна Урублеўская, Павел Баркоўскі, Лілія Ільюшына. Вядоўца імпрэзы — Ігар Бабкоў. Галерэя “Ў”. Пачатак а 19-й.

“Асобная імпрэза будзе прысвечаная пытанню гістарычнага фармавання нацыі і адметнасці шляхоў паўставання вялікіх і малых этнасаў, пакручастасці лёсаў тых народаў, што гістарычна пражывалі на землях ад берагоў Дуная да берагоў Дняпра. Мысліць і палемізаваць на гэты конт будуць аўтарытэтныя гісторыкі і мысляры краіны: Генадзь Сагановіч, Ігар Бабкоў, Анатоль Сідарэвіч, Аляксей Дзермант.”

5 прычын пайсці на “Шэнгенку”