Выдадзена кніга ўспамінаў амерыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча

Кніга 97-гадовага амерыканскага беларуса-хірурга Анатоля Занковіча «Лёс беларуса: паміж Эўропай і Амэрыкай» пабачыла свет ў Беластоку у выдавецтве фонду kamunikat.org.


319739544_5434792353313558_8959582869838809877_n.png

Мемуары апісваюць жыццёвы шлях нараджэнца Вілейшчыны, які прайшоў праз Другую сусветную вайну, страціў двух братоў і сястру, быў вымушаны пакінуць бацькоў і Бацькаўшчыну і шукаць магчымасці ўладкавацца на Захадзе. На старонках кнігі чытача чакаюць вайсковыя падзеі, палон, навучанне ў Нямеччыне і Бельгіі, прафесійная праца і сямейнае жыццё ў ЗША і доўгачаканыя сустрэчы са сваякамі праз дзесяцігоддзі.

Замовіць кнігу можна тут.