Пра гэта паведаміў Андрэй Янушкевіч на сваёй старонцы ў Facebook.
«Цяпер сусветна вядомы пісьменнік — наш аўтар. Плануем выдаць як яго класічныя творы, так і найноўшыя. Выданне беларускіх перакладаў асабліва важна таму, што аўтар забараніў выдаваць свае творы ў Расіі. Гэта быў ягоны адказ на ўварванне ў Украіну.
Першую кнігу плануем выдаць ужо ў гэтым годзе. Што гэта будзе? Прыходзьце на кніжную выставу ў Беластоку ў пятніцу, суботу і нядзелю, і даведайцеся першымі наўпрост ад мяне.
Увогуле, усе гэтыя рэчы магчымыя дзякуючы чытачам, якія купляюць кнігі, данацяць на дзейнасць выдавецтва (як тут не згадаць Магістрат Кнігаўка), СМІ, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра новыя падзеі на кволым беларускім выдавецкім рынку, калегам і паплечнікам, якія робяць 90% справы. Дзякуй усім вялікі!», — напісаў выдавец.