Пакуль новая пляцоўка па продажы беларускіх кніг працуе ў тэставым рэжыме.
«Будзе шмат сырога, недаробак і іншага, таму адразу просім прабачэння за збоі. Цягнуць далей не было як, тым больш што на пачатку чэрвеня невядомыя асобы знішчылі нашу старонку januskevic.by», — піша каманда выдавецтва на сваёй старонцы ў Facebook.
На knihauka.com выдавецтва «Янушкевіч» «прадстаўляе самы шырокі асартымент кніг, якія ў нас ёсць».
«Будуць працаваць зніжкі з промакодамі, падключана праграма лаяльнасці для сталых кліентаў. Тут даступная дастаўка ў Вялікабрытанію, Францыю і Іспанію — тое, чаго бракавала ў маркетплэйсе Allegro. Падключаны самыя папулярныя сістэмы аплаты і кур’ерскія службы, — паведамляе каманда выдавецтва «Янушкевіч». — З цягам часу гэтая пляцоўка стане асноўнай — менавіта тут будзе адкрывацца папярэдні заказ, выкладвацца навінкі і запускацца разнастайныя акцыі».
budzma.org