Вечарына “Леаніды вяртаюцца на зямлю…” ў музеі Максіма Багдановіча

leanidy

Літаратурны музей Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту “Вежа міру” запрашае на вечарыну

“Леаніды вяртаюцца на зямлю…”, якая адбудзецца 25 лістапада. Пачатак у 19.00.

Зоркі лічыць збіраюцца дойліды:

Раман Яраш,

Даша Кадамская і гурт “Ох.Ра.”,

Кацярына Ваданосава і гурт “Alta menta”,

Міхал Бараноўскі, Надзея Процька, Віталь Мурзіч,

Галіна Шаблінская.

На вечарыне будуць спявацца песні на словы Ул.Караткевіча і не толькі.

/ Падчас магчымага перапынку кантраляваць падлік зорак будзе маг і факір Шурык.

// Магчымы невялічкія змены ў складзе выступоўцаў…
Квіткі можна будзе набыць непасрэдна перад вечарынай…

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)

Кошт 2 тыс.

Тэлефон для даведак: 8 017 334-42-69, 8507327 (МТС)

Тэгі: