Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску

22.11.2017 Афіша

23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны.

muzej_712

У праграме: выступы сяброў абласных пісьменніцкіх арганізацый з Брэста, Віцебска, Гародні, Гомеля і Магілёва на чале са старшынямі Міколам Аляхновічам, Анатолем Бароўскім, Валянцінам Дубатоўкам, Анастасіяй Лазебнай, Міколам Яцковым.

Выступіць аўтар і выканаўца Алесь Камоцкі.

Запрашаем!

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”