Вера Буланда: лютаўскія сустрэчы

19 лютага  адбылася сустрэча з паэтэсай Верай Буланда ў СШ №13 і ў ліцэі горада Барысава.

20140219_141848У ліцэі з самага пачатку гутаркі намеснікам дырэктара па выхаваўчай працы была акрэслена тэма грамадзянства, патрыятызму, пашаны да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Марыя Аляксандраўна прачытала вершы Еўтушэнкі, а спадарыня Вера Буланда прадоўжыла размову творамі Антона Бялевіча, Анатоля Вярцінскага, Рыгора Барадуліна, сваімі разважаннямі пра вайну і мір, пра ветэранаў той страшнай навалы 1941-1945 года.

Вучням цікава было пачуць расповеды пра тое, якія ўспаміны пакінулі дарослыя шмат гадоў таму ў сэрцы дзяўчынкі пра спаленых мужчын у в. Мсціж, якая значыцца сярод спаленых вёсак.  У вёсцы пабывалі і аўтары кнігі “Я з вогненнай вёскі”, і таму не маглі не ўзнікнуць з часам радкі як адказ на папрок адной шаноўнай асобы: “Што ім – яны не ведаюць вайны!”

20140219_143602

 

Чаму папрок такі, скажыце,

Я помню з болем і тугой,

Як бацька уцякаў па жыце,

Як каты цэлілі ў яго…

 

Яшчэ я чула, як сабралі

Аднавяскоўцаў у хляве…

20140219_143730

Як цяжка тых пажарышч хвалі

Змясціць мне сёння ў галаве…

 

І ў ліцэі, і СШ № 13 горада Барысава вучні задавалі пытанні на розныя тэмы, прасілі прачытаць вершы пра родны край, бацькоў, радкі з інтымнай лірыкі.

Ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” актыўныя вучні атрымалі падарункі: паштоўкі “Мы – адметныя”, дыскі з цікавосткамі, торбачкі і майкі.

 

20140219_143825

DSC_0058

DSC_0061

DSC_0063

DSC_0071

Тэгі: