У Васіля Зуёнка верш “Не быў беларусам” пачынаецца так:
О Божа, Тварэц Усявышні,
Успомні – на момант хаця б, –
Што я ў тваім свеце не лішні
І ў свеце людскім не раб.
Вершы свае і вершы іншых паэтаў чытала паэтэса Вера Буланда 13 лістапада 2013 года ў СШ № 9, што ў Мінску, перад вучнямі 9-га і 10-га класаў.
Што паэты не лішнія, а вельмі патрэбныя, як і кампазітары, і мастакі, і спевакі, як казаў Дастаеўскі, “Мастацтва выратуе свет”. Таму будзем спадзявацца на выратаванне свету ад цемрашальства, ад няшчырасці і гвалту. І таму паэтэса прызнаецца сваімі натхнёнымі радкамі ў любові Радзіме, маці, бацьку, сваякам, землякам. Нядаўна ў Веры Буланды выйшаў новы зборнік інтымнай лірыкі “Сараматніца”. Вучні спынілі ўвагу на вечнай і загадкавай тэме кахання.
Так, “усё пачынаецца з любові”, як падкрэсліла аднойчы вядомая паэтка Яўгенія Янішчыц. Дзень нараджэння якой 20 лістапада адзначала культурная Беларусі грамадскасць нашай рэспублікі. І разам з усімі адзначылі гэта свята паэзіі ў Мётчанскай СШ, што на Барысаўшчыне. Трэба асобна сказаць добрае слова пра гэту школу і настаўніка беларускай мовы і літаратуры Уладзіміра Піліпавіча Лайкова, у мінулым дырэктара гэтай школы. Актыўнейшы прапагандыст беларускай літаратуры і галоўнае – літаратараў! Створаны яго сіламі літаратурны музей мае ў наяўнасці незлічоную колькасць аўтографаў беларускіх пісьменнікаў. Мала таго, гэту школу ў прыгожым маляўнічым куточку Барысаўскага р-на наведалі па некалькі разоў Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Алесь Пісьмянкоў, Анатоль Зэкаў, Алег Лайкоў – карацей, аж 52 мастакі беларускага слова. І зараз гэту школу пашчасціла наведаць як паэтэсе Веры Буландзе. Справа ў тым, што ў школе яна была раней як калега-настаўніца на Пушкінскім свяце. А зараз вучнямі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Піліпавіча ладзілася імпрэза ў сувязі з Днём нараджэння таленавітай паэткі Яўгеніі Янішчыц. Вучні чыталі яе вершы, настаўнік распавядаў пра сваё знаёмства з ёй, знаёміў з яе жыццёвым і творчым шляхам. Вера Буланда таксама прачытала некалькі вершаў паэткі.
Актыўным удзельнікам імпрэзы і лепшым чытальнікам былі ўручаны майкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”, а таксама торбачкі, паштоўкі “Мы – адметныя” і дыскі з цікавосткамі “Будзьма беларусамі!”.