7 чэрвеня паэт, бард, галоўны рэдактар часопіса “Верасень” Эдуард Акулін з творчым візітам наведаў Берасце, дзе правёў дзве літаратурныя сустрэчы: у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна і Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна. Лейтматывам абедзьвюх сустрэч стала прэзентацыя 13 нумара часопіса “Верасень”, а таксама прэзентацыя кнігі Алеся Бяляцкага “Бой з сабой” і паэтычнага зборніка Анатоля Сыса “Берагі майго юнацтва”. 9 чэрвеня Эдуард Акулін прадставіў Беларусь на 3 міжнародным фестывалі паэзіі “Славянскі вянок”, які зладзіў Бярозаўскі сыраробчы камбінат. Усе тры выступленні прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.