Новае даследаванне навукоўцаў з Арыэльскага універсітэта паказала, што адмысловая форма выпраменьвання, вядомая як міліметровыя хвалі, можа забіць 99% каронавіруса і поліавірусоў на паверхнях цягам 2 секунд. Гэтыя вынікі могуць мець важнае значэнне для хуткай і эфектыўнай дэзінфекцыі.
Гэты тып выпраменьвання працуе ў рэжыме міліметровых хваль, што азначае, што яны маюць даўжыню хвалі каля 3 міліметраў. Проста для параўнання: выпраменьванне мабільнага тэлефона мае даўжыню хвалі каля 30 сантыметраў, а выпраменьванне мікрахвалёўкі – каля 12 сантыметраў, растлумачыў прафесар Мошэ Эйнат, сааўтар даследавання, нядаўна апублікаванага ў часопісе Environmental Chemistry Letters.
Хвалі міліметровага дыяпазону знаходзяць мноства ужыванняў. У галіне медыцыны папярэднія даследаванні паказалі, што яны могуць быць вельмі эфектыўнымі ў барацьбе з пухлінамі і знішчэнні ракавых клетак. Акрамя таго, іх можна выкарыстоўваць для перадачы энергіі і электрычнасці без выкарыстання правадоў, а таксама ў працэсе вытворчасці унікальных матэрыялаў, такіх як сінтэтычныя алмазы, - гаворыцца ў артыкуле.
Пасля таго, як рапачалася пандэмія каронавіруса, Эйнату і яго камандзе прыйшла ў галаву ідэя выкарыстоўваць хвалі, каб забіць вірус, і яны пачалі супрацоўніцтва з доктарам Габі Гарлітцэм, малекулярным біёлагам. "Не падобна, што гэтую тэхналогію ў цяперашні час можна выкарыстоўваць для нападу на вірус у целе чалавека, "але яна можа быць вельмі карысная для памяшканняў, абсталявання і ўсіх формаў паверхняў, якія павінны быць ачышчаны ад любых вірусаў і каронавіруса ў прыватнасці", адзначыў Гарлітц, вядучы аўтар даследавання.
Па словах Гарлітца, вялікая перавага міліметровых хваль заключаецца ў тым, што яны могуць вельмі хутка дэзінфікаваць паверхню. "Іншыя метады, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час для гэтай мэты, такія як УФ-выпраменьванне, займаюць хвіліны, а часам і цэлую гадзіну, і, акрамя таго, яны могуць быць таксічнымі для чалавека, што робіць працэс дэзінфекцыі вельмі непрактычным, – падкрэслівае ён. – З дапамогай нашай тэхнікі мы ліквідавалі амаль 99,9% віруса за 2 секунды".
Гэта выпраменьванне таксама вельмі мякка ўздзейнічае на паверхні, не награваючы іх і не ўплываючы на іх, таму яго можна выкарыстоўваць на адчувальных паверхнях, такіх як электроннае абсталяванне", – піша выданне, дадаючы, што навукоўцы "апрабавалі тую ж тэхналогію ў дачыненні да паліовіруса і атрымалі аналагічныя вынікі".
З поўным тэкстам пра даследаванне можна азнаёміцца па спасылцы.