• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
28.10.2015 | Літаратура

Высоцкі па-беларуску: “Пра жыццё, пра волю, пра сябе”

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік з 45 перакладзеных на беларускую мову вершаў Уладзіміра Высоцкага разам з арыгінальнымі тэкстамі

Кніга “Пра жыццё, пра волю,  пра сябе…”, якая выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор”, – гэта 45 вершаў паэта, барда і актора Уладзіміра Высоцкага ў перакладзе на беларускую мову. Укладаннем кнігі і перакладам вершаў займаўся магілёвец Міхась Булавацкі.

vysocki_vokladka_halounajaПеракладаць Уладзіміра Высоцкага аўтар пачаў калісьці з песні “Паляванне на ваўкоў”: “Адчуў, што два радкі песні добра кладуцца на нашу мову. Захацелася перакласці ўвесь твор, – піша Міхась Булавацкі ў прадмове. – Так пачаўся новы этап майго сяброўства з Высоцкім”. У 1999 годзе перакладчык  выдаў першы невялікі зборнік “Я не падману”, які змяшчаў 27 твораў. На працягу наступных гадоў аўтар пераклады шмат дапрацоўваў і прапаноўваў свае тэксты крытыкам-памочнікам. Асаблівы ўнёсак у працу зрабіў Лявон Баршчэўскі, а таксама Генадзь Бураўкін і Рыгор Барадулін.

Усе вершы ў зборніку прадубляваныя на мове арыгіналу, што дае кожнаму чытачу магчымасць параўнаць і самастойна ацаніць працу перакладчыка. Сам Міхась Булавацкі адзначае, што перакладаць на беларускую мову тое, што любы беларус можа прачытаць і цалкам зразумець у арыгінале, безумоўна, сэнс ёсць: “Пераклады з блізкіх і роднасных моваў з’яўляюцца цудоўнай формай параўнання мовы-донара і мовы-рэцыпіента, выяўлення іх гнуткасці, варыятыўнасці, сэнсавай дакладнасці і ў той жа час шматзначнасці, слоўнікавага багацця ды іншых характарыстык. Такія параўнанні дапамагаюць развіццю і ўзбагачэнню моваў”.

Варта адзначыць і высокую якасць выдання – кніга з цвёрдай вокладкай і глянцавай паперай.

Варта мець кожнаму аматару творчасці Уладзіміра Высоцкага!

Кнігу “Пра жыццё, пра волю, пра сябе…” ужо можна набыць у кнігарнях Мінска:

“Акадэмкніга” (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А),  “Кнігарня пісьменніка” (вул. Казлова, 2), “Веды” (вул. К.Маркса, 36), “Светач” (пр-т Пераможцаў, 11), “Цэнтральны кніжны” (пр-т Незалежнасці, 19), “Кнігі & кніжачкі” (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш “Мир книг” (вул. Янкі Купалы, 27), “Эўрыка” (вул. Куйбышава, 75).

У рэгіёнах:

г. Віцебск (“Светач”, вул. Кірава, 10), г. Гародня (“Праметэй”, вул. Савецкая, 10), г. Берасце (“Іскра”, вул. Пушкінская, 4), г. Ліда (“Кніжны свет”, пр. Перамогі, 33), г. Маладзечна (“Спадчына”, вул. Прытыцкага, 7), г. Наваполацк (“Дом кнігі”, вул. Маладзёжная, 145; “Усход”, вул. Кірава, 4), г. Полацк (“Светач”, вул. Камуністычная, 21),  г. Салігорск (“Крыніца”, вул. Леніна, 49), г. Пінск (“Полымя”, вул. Леніна, 4а).

А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by, prastora.by і imbryk.by!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі

23 верасня прайшоў другі дзень работы Кангрэса, паведамляе Наша ніва. Акрамя працы ў секцыях і «круглых сталах», адбыліся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры

З 1 па 8 кастрычніка пад слоганам «Разам — лепей» ва Уроцлаве адбудзецца ХІ Фестываль Незалежнай Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі

У Беларусі шмат цікавых мясцін, якія прыцягваюць турыстаў сваёй містычнай энергетыкай, дзеліцца Palatno Media. Расказваем...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі

23 верасня 1771 году ў бітве пад мястэчкам Сталовічы, як аказалася, вырашаўся лёс Рэчы Паспалітай. Тады яшчэ ніхто...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Вызначыліся лаўрэаты Прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў Беларусі
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Музыка
    Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    Культура Грамадства
    «Ідзём шляхам Паўночнай Карэі». Сяргей Будкін пра новыя патрабаванні да арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў у Беларусі
    Краіна
    Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    Вандруем разам
    Вандруем па Магілёўшчыне: што паглядзець у Мсціславе
    Грамадства Замежжа
    У Гданьску праходзіць 11 Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут стварылі братэрскі хаўрус? Тлумачыць у відэа прафесар Алесь Краўцэвіч
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 23-24 верасня
    Культура Тэхналогіі
    Магчымасці для беларускіх дзеячаў культуры і айцішнікаў: можна падаць заяўку на анлайн-пітчынг праектаў да 27 верасня
    Культура
    Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах

Афіша

  • 24.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 24.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 24.09МІЖНАРОДНЫ КАНГРЭС ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСІ Ў ГДАНЬСКУ
  • 24.09Дранік-фэст у Суле
  • 24.09Фэст беларускай супольнасці BelFEST у Філадэльфіі
  • 24.09Квэст у чыгуначным музеі ў Брэсце
  • 24.09Лекцыя Ксеніі Тырсікавай «Digital Art: што гэта і дзе яго глядзець» у Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Андрэй Дурэйка: «Філасофія калабарацыянізму — галоўная небяспека для беларускай культуры»
    • Беларусы прыдумалі класны каляндар на 2024-ы: адкрытая перадзамова
    • Кангрэс беларускай культуры ў эміграцыі адкрыўся ў Варшаве. Чым запомніўся першы дзень
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип