Выстава былой палітзняволенай Асі Булыбенка «Пазнака» адкрылася ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры ў Вільні.
Ася Булыбенка. Фота: «Новы час»
Выстава прымеркавана да гадавіны 17 кастрычніка 2020 года — дня, калі яе затрымалі падчас «Маршу Моладзі», пазначылі чырвонай фарбай і далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Новы час».
На перформансе падчас адкрыцця Ася сімвалічна паўтарыла гэтую пазнаку — нанесла чырвоныя плямы на лоб і руку.
Фота: «Новы час»
Выстава будзе працягвацца да 27 кастрычніка. У экспазіцыі — творы, зробленыя ў калоніі, і працы, створаныя пасля вызвалення, цягам апошняга года.
Паглядзець экспазіцыю можна па адрасе: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus 20, Вільня.