Выстава “Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.”. Шмат цікавага

11.07.2016 Гісторыя
У Нацыянальным гістарычным музеі працягвае працу цікавы выставачны праект, прысвечаны гісторыі ўдзелу ўраджэнцаў Беларусі ў складзе польскага войска ў барацьбе з нацызмам.
Выстава “Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.”. Шмат цікавага
istpravda.ru
Выставу дапоўнілі ўнікальные ўзоры ўніформы Войска Польскага з калекцыі беларускага гісторыка Ігара Мельнікава.

Мундзіры з калекцыі Ігара Мельнікава



Зараз госці выставы, акрамя дакументаў, здымкаў і артэфактаў могуць убачыць і мундзіры: капітана 84-га палка палескіх стралкоў Войска Польскага з Пінска (узору 1936 г.); марака Пінскай рачной флатыліі ВМФ Другой Рэчы Паспалітай (1930-х гадоў); лейтэнанта адной з польскіх знішчальных эскадрылляў ВПС Вялікабрытаніі (RAF) перыяду Бітвы за Брытанію.

Мундзір паручніка польскай знішчальнай іскадрыллі падчас Бітвы за Брытанію