Да 100-годдзя Васіля Быкава ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі», піша REFORM.by. На выставе дэманструюцца фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
Разам з сябрамі (з Рыгорам Барадуліным, Алесем Адамовічам, Юрыем Бондаравым). Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

Разам з Уладзімірам Караткевічам. Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі».
Фота: facebook/bellitmuseum
Экспазіцыйныя падзелена паводле тэмаў: «Дзяцінства», «Ваенныя ўспаміны», «Творы Быкава ў іншых відах мастацтва», «Жыццё і творчасць пад мірным небам».

Разам з бацькамі і сястрой. Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі».
Фота: facebook/bellitmuseum

Разам з сынамі Сяргеем і Васілём. Разам з жонкай Ірынай Міхайлаўнай. Фрагмент экспазіцыі
«Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
На выставе паказалі мастацкую спадчыну народнага пісьменніка Беларусі — больш за 70 графічных і жывапісных работ.

Аўташаржы Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum
Іх сюжэты звычайна біяграфічныя: родная хата, вясковая школа, краявіды з часоў дзяцінства, замалёўкі з вайны, самаіранічныя накіды з жыцця, часам падобныя да коміксаў, напрыклад, будаўніцтва дачы ў Ждановічах...

Фрагмент экспазіцыі «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum

Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.
Васіль Быкаў захапляўся маляваннем з дзяцінства. «Выяўленчае мастацтва ўвайшло ў маю душу з малюнкаў, кніжных ілюстрацый, — піша пісьменнік у мемуарнай кнізе „Доўгая дарога дадому“. — Асабліва захаплялі гравюры ў старых кнігах Жуля Верна ды іншых».

Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.
У 1939 годзе, пасля сканчэння 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, Васіль Быкаў паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Аднак увосень 1940 года, у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый, вымушаны быў пакінуць вучобу. Быкаў маляваў нават на фронце. У 1947-м ён прыехаў у Мінск, дзе зноў планаваў паступіць у мастацкае вучылішча. Але ў выніку патрапіў у Гродна, дзе нейкі час працаваў у мастацкіх майстэрнях.

Шапка Рыгора Барадуліна. Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum.
Заняткі мастацтвам, якія Быкаў іранічна называў «мастацкі зуд», былі яго пажыццёвым захапленнем. Аднак пра гэта ведалі толькі родныя ды блізкія сябры.

Малюнак Васіля Быкава. Фота: facebook/bellitmuseum
Куратар выставы — старшы навуковы супрацоўнік, куратар філіяла «Музей-дача Васіля Быкава» Ірына Князева.

Адкрыццё выставы «Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі». Фота: facebook/bellitmuseum
Выстава будзе працаваць да 5 мая. Неўзабаве будуць абвешчаны даты для запісу на зборныя экскурсіі.