Выстава актуальнай сучаснай студэнцкай творчасці «UnReal Student Life» адкрылася ў Гродзенскім універсітэце імя Я. Купалы.
Мерапрыемства, якое пазіцыянуецца як “адкрыты праект для прагрэсіўнай і адэкватнай моладзі” ў першую чаргу арыентавана на студэнтаў, але прыняць удзел у ім могуць усе ахвотныя ва ўзросце ад 16 да 30 год. Прыняць удзел – гэта не толькі наведаць выставу, а таксама прадставіць тое, што чалавек любіць і ўмее рабіць. Прычым неабавязкова рукамі. Сярод экспанатаў – карціны, фота, каллажы, інсталяцыі і інш. Пры адборы экспанатаў не было аніякіх патрабаванняў ні да жанра, ні да мастацкага ўзроўню. Арганізатары кіраваліся толькі адным прынцыпам – паказаць тое, што цікава студэнтам і даць ім магчымасць праявіць сябе. Тэкст цалкам.
Тэгі: Горадня