У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў

У Львоўскім музеі гісторыі Украіны адкрылася выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў, піша ukrinform.ua.


1.jpeg

«9 жніўня 2020 года стаў днём, які змяніў жыццё многіх беларусаў і стаў кропкай незвароту для сотняў тысяч людзей. На фотавыставе «Фарбы беларускай рэвалюцыі» мы раскажам пра тое, што адбывалася на Маршах свабоды 2020 у Беларусі, і пакажам тых палітвязняў, чый лёс цесна звязаны з Украінай. Мы узгадаем тых, хто заплаціў самую высокую цану за сваё імкненне да свабоды і барацьбу за яе», — заяўляюць арганізатары.

2.jpeg

6.jpeg

У наведвальнікаў выставы ёсць магчымасць напісаць ліст палітвязням і выказаць ім словы падтрымкі.

4.jpeg

5.jpeg

Выстава «Фарбы Беларускай рэвалюцыі» будзе доўжыцца да 14 жніўня 2022 г. з 9.00 да 17.00 у Львоўскім музеі гісторыі Украіны.