У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

28.01.2021 Мастацтва

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы», «Зіма», «Падніколье», «Лета», «Спорт», «Фотапраект PF», піша Звязда.



«Фотавыстава "Жыццё праз аб’ектыў" паказвае звыклыя рэчы пад зусім іншым вуглом, раскрываючы ракурсы загадкавых гарадскіх вуліц, простых чалавечых асоб, прыгожых прыродных пейзажаў, — паведамілі ў музеі. — Фотаработы маюць свой унікальны сюжэт, у якім кожны зможа знайсці нешта блізкае і знаёмае».

Нэлі ЗІГУЛЯ, Звязда