Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на ўнікальную выстаўку “Ісці супольна праз усё жыццё”, якая прысвечана 100-годдзю вянчання Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч.
Ідэя выставачнага праекта – у новым аспекце прадставіць Янку Купалу і іншых беларускіх літаратараў – сяброў паэта альбо прадаўжальнікаў яго творчай справы – убачыць знакамітых майстроў слова такімі, якімі бачылі іх каханыя жонкі, з якімі яны стваралі сям’ю, гадавалі дзяцей, цешыліся ўнукамі…
Да праекта Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы далучыліся Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, а таксама нашчадкі творцаў.
Дзякуючы такому шырокаму супрацоўніцтву мы даведаемся пра гісторыю кахання і стварэння сям’і Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Уладзіміра Дубоўкі, Пятруся Броўкі, Максіма Лужаніна, Кандрата Крапівы, Пятро Глебкі, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Рыгора Барадуліна, Васіля Быкава, Уладзіміра Скарынкіна.
Упершыню пад адным дахам можна будзе пачуць 14 дзіўных і прыгожых гісторый кахання, якое перавярнула звыклы свет і натхніла на выдатныя літаратурныя шэдэўры!
Выстава працуе да 17 чэрвеня.