Выстава коміксаў адкрылася ў Баранавічах

Больш за сто кніг, фільмаў і настольных гульняў па матывах амерыканскіх коміксаў прадаставіла баранавіцкай бібліятэцы пасольства ЗША ў Беларусі. Выстава адкрылася ў аддзеле культурных праектаў і знешніх сувязяў цэнтральнай бібліятэкі горада 6 чэрвеня. Усе “экспанаты” – англамоўныя, таму наведнікі могуць не толькі пазнаёміцца з амерыканскай культурай коміксаў, але і “падцягнуць” веданне моваў.

Паводле Intex-press.by

 

Тэгі: