«Я ўсё магу патлумачыць». У Вільні адкрыецца выстава маляваных дываноў Максіма Осіпава

Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтва ЕГУ запрашае на выставу Максіма Осіпава «Я ўсё магу патлумачыць», якая аб’ядноўвае серыю маляваных дываноў на актуальныя тэмы, звязаныя з ідэнтычнасцю, выбарам і адказнасцю.


265182610_4989985161014710_116829353297803701_n.jpg

Максім Осіпаў рашуча спалучае шэдэўры сусветнай мастацкай культуры з новымі беларускімі рэаліямі, фармулюючы новыя сеансы і інтэрпрэтацыі.

Вільня стане чацвёртым пунктам у падарожжы маляваных дываноў.

Адкрыццё выставы і artist talk з Максімам Осіпавым: 10 снежня а 18-й гадзіне.

Тут вы зможаце даведацца:

  • Адкуль з’явіліся і куды зніклі маляваныя дываны?
  • Маляваныя дываны — культурная спадчына або кіч?
  • Ці можна размаўляць пра сур’ёзнае на мове кіча?
  • Чаму Алена Кіш і Ніна Бохан круцей за Язэпа Драздовіча?
  • Чым небяспечныя помнікі?
  • Хто такі герой?

Дзе: галерэя Autarkia, вул. Naugarduko 41, уваход праз двор.

Выстава працягнецца да 15 снежня.

Галерэя працуе штодня 11.00-18.30, субота 11.00-22.00, нядзеля 12.00-16.00.

Уваход бясплатны.