У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава “Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор”

notr-daME.jpg

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў знак салідарнасці і спачування зладзіла міні выставу “Нотр-Дам-дэ-Пары: больш чым сабор”. Пра гэта паведаміў Алесь Суша, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці.


Учора, 15 красавіка, адбылася сапраўдная культурная катастрофа – пажар у саборы Нотр-Дам-дэ-Пары ў Францыі. Гэты гатычны храм з’яўляецца не толькі сімвалам французскай сталіцы, але таксама скарбам сусветнай культуры.Людзі з усяго свету ехалі ў Парыж, каб паглядзець на гэты архітэктурны шэдэўр. Ён прывабліваў шматлікіх мастакоў і пісьменнікаў.

Лёс сабора на працягу стагоддзяў складваўся па-рознаму. Ён неаднаразова разбураўся і ўзводзіўся нанова. У XIX ст. храм знаходзіўся ў такім кепскімстане, што ставілася пытанне пра яго знос.

Выратаванню сабора ад руйнавання і здабыццюславы шмат у чым спрыяў аднайменны гістарычныраман Віктора Гюго, апублікаваны ў 1831 г. У 1841 г. пачалася рэстаўрацыя храма, якая працягвалася больш за 20 гадоў.

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваюцца ўнікальныя матэрыялы, якія даюць уяўленне пра выгляд сабора ў XVIII –XIX стагоддзях. Сёння, 16 красавіка, у Музеі кнігі адкрываецца міні-выстава ў знак салідарнасці і спачування, прысвечаная Сабору Парыжскай Божай Маці. На ёй можна будзе пабачыць выданні 1830-ых гг. славутага раману В. Гюго, эстампы з відамі Нотр-Дама мастака Шарля Мер'ёна 1850-ых гг., выявы інтэр'ераў сабора з каранацыйнага альбому Напалеона Банапарта 1804 г., абрысы храма на мапе Парыжу 1734 г. і інш. Выстава дадае ўпэўненасці, што знакаміты сабор у чарговы раз адновіцца пасля трагедыі.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы Музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Выстава будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 30 красавіка 2019 г.
Тэлефон для даведак (8 017) 293 27 22.

  Адрас бібліятэкі: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116