Унікальная выстава “Разьба па шкарлупіне страусіных яек” адкрыецца сёння ў музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, паведамілі карэспандэнту БелТА ў гісторыка-культурнай установе.
На выставе будзе прадстаўлена прыватная калекцыя народнага майстра Дзмітрыя Дзенісенкі з Данецка (Украіна). Наведвальнікі ўбачаць разнастайныя па тэматыцы тварэнні з далікатнага матэрыялу. Асаблівай увагі заслугоўвае цыкл твораў “Via Dolorosa. Дарога смутку”, якія прысвечаны шляху Ісуса Хрыста да месца ўкрыжавання – гары Галгофы.
Для стварэння сваіх незвычайных работ мастак выкарыстоўвае высакахуткасны інструмент, які дазваляе ствараць рэльефныя выявы на паверхні яйка.
Падчас працы выставачнага праекта плануецца правядзенне майстар-класаў па роспісу велікодных яек.
Выстава будзе доўжыцца да 7 чэрвеня.
Юлія Лысенка, БелТА