• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
03.08.2022 | Культура Грамадства Мастацтва

Не толькі кніга, але і выстава: «Шэпт» Сяргея Лескеця атрымае новае ўвасабленне

У жніўні ў мінскім Цэнтры сучасных мастацтваў адкрыецца выстава па нашумелым праекце «Шэпт» Сяргея Лескеця — пра беларускіх бабулек-чараўніц.


127.jpg
Сяргей Лескець. З праекта «Шэпт». Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

Ідэя надаць даследаванню беларускага фатографа новае вымярэнне ўзнікла ў куратаркі выстаў, мастачкі Дзіны Даніловіч.

Як паведаміў Reform. by Сяргей Лескець, у новым прачытанні яго праекта будзе ўзмоцнены містычны складнік.

«Акцэнт будзе зроблены на працы з магічным словам. Тое, што слова матэрыялізуецца ў нейкае дзеянне, уздзеянне, што яно валодае такой амаль фізічнай сілай — тэма, якую мы паспрабуем развіць і паказаць праз розныя медыумы», — падзяліўся фатограф.

Акрамя фота бабулек-чараўніц, якія Сяргей Лескець на працягу амаль дзесяцігоддзя рабіў, вандруючы па ўсёй Беларусі, на выставе будуць прадстаўлены відэа- і аўдыязапісы размоў з жанчынамі-знахаркамі, іх замовы, якія былі зафіксаваныя аўтарам.

128.jpg
Баба Ванда. Фота Сяргея Лескеця. Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

Зараз для экспазіцыі збіраюцца зёлкі — стваральнікі выставачнага выказвання хацелі б задзейнічаць усе органы пачуццяў гледачоў для ўспрыняцця прасторы вясковай магіі. Тым больш, што зёлкі — гэта тое рэчыва, з якім працуюць бабулькі-траўніцы.

На выставе таксама будзе экспанавацца крывуля — частка дрэва, якая валодае магічнай сілай пераўтвараць звычайную ваду ў лекавую; лічылася «акенцам» у іншае вымярэнне.

«Каб вырашыць пэўныя задачы, бабулькі звярталіся ад рознага кшталту энергій, — дадае Сяргей Лескець. — Мы паспрабуем гэтыя энергіі візуальным чынам пазначыць».

Натуральна, у прасторы выставы будзе ўзгадана і сама кніга беларускага фатографа «Шэпт», у якой ён сабраў замовы чараўніц і свае ўражанні ад сустрэч з бабулямі — носьбітамі жывой, але знікаючай традыцыі. Вядома, што выданне, надрукаванае ў выдавецкай ініцыятыве Вільма з дапамогай Р. М. Цымберава, карыстаецца папулярнасцю і разыходзіцца з хуткасцю.

129.jpg
Крыніца фота: facebook.com/Leskiec.

Адкрыццё выставы па праекце Сяргея Лескеця запланавана ў НЦСМ на 19 жніўня.

reform.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж

Учора крыху зблытаў планы доўгі праліўны дождж, але сёння ўсё выдатна. Фестываль SPRAVA -2022. Тут і далей фота: Тарас Тарналіцкі ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец

6 жніўня адзначалася 505 гадоў са дня выдання першай беларускай кнігі — «Псалтыра». 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына ў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Спорт

Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол

6 жніўня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці прайшоў IV Рэспубліканскі турнір па тарфяным футболе, паведамляе агенцтва...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

«Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа

У адным з філіялаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа — цікавая падзея… Літаратурна-музычнае...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    Грамадства
    505 гадоў беларускай кнізе — і гэта яшчэ не канец
    Грамадства Спорт
    Паглядзіце, як у Пухавіцкім раёне гулялі ў тарфяны футбол
    Грамадства Гісторыя
    «Баяўся, што прыйдзецца ў незнаёмым вялікім лесе заначаваць...» Першая сустрэча Купалы і Коласа
    Грамадства
    «Беларусь хранічна становіцца краінаю-донарам мігрантаў»: чаму «Культурны маршрут Францыска Скарыны» варта ўключыць у праграму Савета Еўропы
    Грамадства Асоба
    «Сапраўдны рыцар навукі і пісьменства». Да 90-годдзя Адама Мальдзіса
    Грамадства
    Спявачку Мэрыем Герасіменка арыштавалі на 15 сутак
    Музыка
    «Трэба далей жыць». Ганна Шаркунова выпусціла новую песню
    Грамадства
    Музыка і арт-мэнеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
    Грамадства
    «Калі ўсё скончыцца, я пераб’ю дрот васількамі». Беларусь на целе: стан грамадства ў тату
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Духмяная грэчка з лісічкамі ў гаршчэчках. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Культура
    Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    Грамадства
    Падтрымаем Уладзіслава Плюшчава
    Мастацтва Тэхналогіі Забавы
    Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    Грамадства
    Паглядзіце, як у Гомелі ратуюць затанулую «Лахнэскую пачвару»

Афіша

  • 08.08 — 07.08

    Фэст SPRAVA ў Белай Царкве

  • 08.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 08.08 — 10.08Спаборніцтва па спартыўным арыентаванні Street-O ў Гродне
  • 08.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 08.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 08.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 08.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 08.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Зоська Верас. Жанчынка з лясной хаткі, што стала цэнтрам прыцягнення беларускай інтэлігенцыі
    • Дзеці Малога Егіпта: як цыганы з беларусамі ўжываліся
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • «Беларуская мова — як украінская, да якой дадалі магутную бас-калонку»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM