Выстава Сяргея Грыневіча “Жаночы кантэкст” будзе прадстаўлена ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 2 па 14 сакавіка 2011 года.
З 2-га сакавіка уваход вольны!
Сёння масавая культура навязвае нам устойлівыя вобразы і стэрэатыпы паводзінаў. З рэкламных білбордаў і глянцавых вокладак на нас глядзяць усмешлівыя, гладкія, шчаслівыя, адрэдагаваныя ў фоташопе твары. Тэлевізар стракаціць праграмамі пра здароўе, дыеты і моду. І вобраз загарэлай, лакіраванай жанчыны так глыбока пасяліўся ў нашай падсвядомасці, што мы і не ўяўляем іншай прыгажосці. Тое, што думаюць пра нас іншыя, здаецца нам больш важным і аб’ектыўным за тое, што думаем мы пра сябе самі. Мы перасталі разлічваць на сябе, на свой густ і ўласныя жаданні. Мы страчваем сваю індывідуальнасць, страчваем культуру, ператвараючыся ў «людзей свету», касмапалітаў, і чамусьці вельмі гэтым ганарымся. “Чаму зараз не модна быць непаўторным, своеасаблівым?” Менавіта на гэтае пытанне спрабуе адказаць адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў Сяргей Грыневіч сваей выставай.
Грыневіч – той мастак, чыя творчая дзейнасць не абмяжоўваецца адным жывапісам. Сення Сяргей працуе і ў галіне манументальнага мастацтва, вітража, роспісу. У ягоных працах змешваюцца розныя накірункі, стылі і нават віды творчасці, як у гарадзенскай культуры заўседы адбываўся сінтэз розных культур. Сам майстар бачыць сябе на памежжы традыцыйнага і сучаснага мастацтва. Яго цікавяць аптычныя эфекты, дынаміка, але больш за ўсе – колеры. Акцэнт на іх зусім не выпадковы. “Колер – гэта глубокі сімвал, які дапаўняе асноўны сэнс выявы. У маіх карцінах няма асобных вобразаў, есць цэлы космас знакаў і значэнняў”, – гаворыць аб сваіх працах Грыневіч.
Мастак актыўна ўдзельнічае ў беларускіх і міжнародных праектах, дзе прадстаўляе нашу краіну і родную Гарадзеншчыну. Працы Сяргея бралі ўдзел у выставах у Польшчы, Іспаніі, Украіне, Расіі, Ліцве, Францыі, Швейцарыі. Карціны майстра захоўваюцца ў шматлікіх прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжою, а таксама ў калекцях банкаў Cai (Іспанія), Raiffeisen (Швейцарыя), Приорбанк (Беларусь).