«Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай

28.03.2023 Мастацтва

25 сакавiка вядомая мастачка i iлюстратарка Вольга Якубоўская прэзэнтавала ў Рызе сваю асабiстую выставу «Малюю наша жыцце». Урачыстае адкрыццё выставы адбылося ў сценах асабняка Асацыяцыi Нацыянальных Культурных Таварыстваў Латвii iм. I.Казакевiч у межах мерапрыемства, прысвечанага святкаванню 105 годдзя БНР, арганiзаванага Латвійскім Таварыствам Беларускай Культуры «Сьвiтанак», паведамляе «Суполка беларусаў у Латвіі».


337426440_914470546370103_4042771007878087869_n.jpg

Прысутныя хвiлiнай маучання ўшанавалi памяць дэпартаваных ахвяр савецкай акупацый у Латвii (25 сакавiка — для латвійцаў афiцыйны дзяржауны жалобны дзень), а таксама змагароў за свабоду Беларусi i Украiны. На ўрачыстай частцы госцi i сябры «Сьвiтанка» i Вольгi Якубоускай сумесна праслухалi зварот I.Сурвiлы да беларусаў. Са святам Дня Волi i адкрыццём выставы Волi сардэчна павiншавалi прысутных Вячаслаў Целеш, кiраўнiк Мастацкага аб’яднання мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», i Ганна Iванэ, дырэктарка беларускай школы ў Рызе. 

338363332_169127609346684_695651607334068935_n.jpg
Вольга Якубоўская і Вячка Целеш

338344219_763064555543616_8531845324947941716_n.jpg
Вольга Якубоўская і Ганна Іванэ

338410748_234754268916489_5106962015492585239_n.jpg

На выставе ў Вялiкай зале экспануюцца 25 карцiн серыi «Коцiкi Свабоды» з асабiстымi каментарамi аўтаркi па гiсторыi iх напiсання. Казачнымi вобразамi адлюстраваны як трагiчныя, так i святочныя моманты сучаснасцi i гiсторыi Беларусi, якiя звяртаюць увагу i выклiкаюць iнтарэс i дарослых, i дзяцей. Некаторыя з работ дэманструюцца ўпершыню. У Камiннай зале размешчаны iншыя працы мастачкi рознай тэматыкi i перыяду напiсання, якiя можна набыць па дамоўленнасцi.

338381326_936885691094170_5842119416731494093_n.jpg

Адкыцце выставы прайшло ў цеплай, сяброўскай i святочнай атмасферы. Кранальная творчасць Вольгi i асабiсты стыль выканання выклiкаюць слезы радасцi i смутку, гонар за беларусаў i надзею на свабоду, штурхаюць да iмкнення да волi.

337563922_1420848238727386_3545155921356058844_n.jpg

338332517_180154321477413_2533763578406090880_n.jpg

Выстава працуе з 25.03 да 25.04.2023 па адрасе: Rīga, Slokas iela, 37
Час працы: ПНДЗ-ПТН з 10-00 да 18-00.
Наведванне неабходна папярэдне ўзгадніць па тэлефонах: +37167613638; +37127024786. Уваход вольны.