Выступ Касі Камоцкай на імпрэзе фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”

26.05.2009

get_img

Спявачка Кася Камоцкая выступіць 27 траўня а 13-00 у кавярні кінатэатру “Цэнтральны” (Менск, пр-т Незалежнасці, 13).

У часе ўрачыстасці будуць узнагароджаныя фотаграфы-пераможцы фотаконкурсу “Будзьма беларусамі!”: Андрэй Рогач (намінацыя “Людзі Беларусі”), Святлана Станкевіч (намінацыя “Будзьма еўрапецйамі!”) і Юры Макарчук (намінацыя “Краіна Беларусь”).

Цягам пяці месяцаў у фотаконкурсе “Будзьма беларусамі!” ўзялі ўдзел больш за сто пяцьдзясят аўтараў з розных мясцін Беларусі, а таксама з розных краінаў сьвету. Фатографы раскрывалі тэмы: “Людзі Беларусі” (асобы і характары беларусаў), “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць Беларусі), “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць еўрапейскасць беларусаў). Журы конкурсу склалі вядомыя майстры візуальных відаў мастацтва: Міхал Анемпадыстаў, Анатоль Кляшчук і Андрэй Лянкевіч.

Прызамі для пераможцаў стануцца пэрсанальныя сайты-галерэі ад рэсурсу www.budzma.org.

У часе ўрачыстасці можна будзе таксама пазнаёміцца з творамі аўтараў, чые работы перамагалі ў прамежкавых турах конкурсу.

Глядзі інтэрвію з сябрамі журы.