У пінскім музеі беларускага Палесся, у будынку былога кляштару калегіюма езуітаў (помнік архітэктуры 17ст.) 20 снежня 2013 года адзначылі 215 угодкі Адама Міцкевіча. У прыгожай выставачнай залі арыгінальныя ўзоры студэнцкага фальклёру з рукапіснага зборніка, складзенага жонкай аднаго з заснавальнікаў Таварыства філаматаў Тамаша Зана Брыгідай Свентажэцкай у 1855 годзе, гучалі ў выкананні капэлы Алеся Лася – выдатнага музыкі, збіральніка фальклёру, майстра музычных інструмэнтаў. Сустрэча адбылася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
Таму песні студэнтаў асветнікаў 19 стагоддзя падхапілі майстры музычных інструментаў Пінску, іх вучні, студэнты, мастакі, цудоўная частка гарадской інтэлігенцыі, якая знаходзілася ў зале. Цікава было даведаца жыхарам горада, што з судовых спраў 17 ст. вядомая скарга дудара на зачароўванне ягонай дуды на гарадскім рынку, якая нібыта замінала гандляру. Алесь Уладзіміравіч распавёў, адкуль дуда, цымбалы, скрыпкі зьявіліся на нашых землях, пра асаблівасьці іх вырабаў тутэйшымі майстрамі.
У гонар славутага паэта, Адама Міцкевіча, які разам са сваімі сябрамі марыў пра адукаваную, перадавую радзіму, гучаў Vivat! Музыка часоў Міцкевіча: мазуркі, абэркі, вальсы, “грачанікі” (беларускі танец) гучалі ў мясцінах славутага мастака і музыкі – Напалеона Орды (нар. у вёсцы Варацэвічы 11. 02. 1807г.), які быў дырэктарам італьянскай оперы ў Парыжы, дзе і сустракаліся з Адамам Міцкевічам. Музэй Напалеона Орды знаходзіцца ў будынку ЗАГСу, і калі вы жадаеце пабрацца шлюбам ў гэтых славутых мясцінах, дык – калі ласка.