Выйшаў у свет спеўнік «Бяседныя песні»

Новы спеўнік мае 80 старонак з нотамі і тэкстамі, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыёдадатак.


Кніга «Бяседныя песні»


Атрымаць асобнік з дастаўкай можна тут, паведамляе «Традыцыя».

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя.

Укладанне: Сяржук Доўгушаў і Наста Някрасава

Дызайн і малюнкі: tikava_studio 

Выдавецтва: Studio Magenta (2023)

Нагадаем, у 2019 годзе «Бяседныя песні» выйшлі музычным альбомам на CD.