Выйшаў гадавік “Вілейскі павет”

Новы гісторыка-краязнаўчы гадавік “Вілейскі павет” выйшаў з друку  13 чэрвеня. На 182-х старонках зборніка сабраны матэрыялы з гісторыі Вілейшчыны.

Чытачы з успамінаў сучасніка змогуць даведацца, якой была Вілейка ў канцы ХІХ стагоддзя, а таксама пра падзеі 1863 года і археалагічныя даследаванні Вілейшчыны, трагічны лёс малодшай сястры Максіма Танка і ваенную гісторыю краю ды многае іншае.

Выданне выйшла ў выдавецтве “Галіяфы” тыражом у 500 экзэмпляраў. Укладальнікамі гадавіка сталі Сяргей Макарэвіч і Дзяніс Канецкі.

Паводле rh.by

Тэгі: