• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.02.2017 | У краіне Гісторыя

Выйшаў новы выпус альманаха “Вілейскі павет”

“Вілейскі павет” — гэта зборнік публікацый, прысвечаных найперш канкрэтнаму рэгіёну: сучаснаму Вілейскаму раёну і тэрыторыям, якія ў розныя часы ўваходзілі ў межы Вілейскага староства, Вілейскага павета, Вілейскай вобласці. Матэрыялы таксама закранаюць і гісторыю сумежных раёнаў.

 альманах “Вілейскі павет”

“У гэтым выпуску вялікая ўвага скіравана за межы цэнтра — па-за Вілейку. Найбольш публікацый пра вёскі і мястэчкі былога павета. Даўгінава, Іля (Ілля), Багданава… Публікуецца пераклад кнігі “Мой тата” Тадэвуша Козел-Паклеўскага. Гэта нашчадак са слаўнага роду паўстанцаў 1863 года з вілейскіх Кастык, польскі прафесар гісторыі. І кніга – успамін пра бацьку аўтара, таксама Тадэвуша, памешчыка з Вілейскага павета”, — адзначаюць укладальнікі кнігі.

Дзяніс Лісейчыкаў і Анатоль Сцебурака звярнуліся да гісторыі Беркаўскай парафіі ў сённяшнім Мядзельскім раёне, а некалі Вілейскім павеце. Яны прасачылі стварэнне і знікненне, адшукаўшы ўнікальныя дакументы.

Ураджэнец вілейскай Ілі Ілірык Вараўка, які больш за шэсдзясят гадоў жыве ў Польшчы, прасачыў гісторыю з’яўлення назвы свайго роднага мястэч­ка. А таксама апісаў, як і чаму спрадвечная Іля ператварылася ў Іллю (Ілью). Менавіта з гэтага тэксту, калі ён будзе ўважліва прачытаны, можа пачацца вяртанне правільнай назвы мястэчку. Адсутнасць эмоцый, а толькі факты, падмацаваныя крыніцамі.

Паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч апублікаваў працяг сваіх успамінаў. Выкладчыцкія будні, жыццё творчага чалавека, узлёты і падзенні… На гэты раз гэта перыяд з 1966 па 1992 гады (пачатак успамінаў надрукаваны ў “Вілейскім павеце. Выпуск 1” у 2014). Часам ён расказаў вельмі асабістыя рэчы, пра якія раней так адкрыта не наважваўся казаць.

Міхась Міхалевіч прачытаў манаграфію “Вілію і яе берагі” графа Канстанціна Тышкевіча і параўнаў, якая рыба лавілася ў Віліі 150 гадоў таму, а што можна вывудзіць сёння. Аўтар наведаў дзясяткі вёсак па берагах ракі як на беларускім, так і літоўскім баках. Сабраў шмат сведчанняў людзей, якую рыбу як трэба лавіць. А таксама рэцэпты гатавання.

Сярод іншых аўтараў гадавіка — Віктар Жыбуль (працягвае публікаваць спадчыну нашаніўца Вульфа Сосенскага), Аляксандр Зайцаў, Анатоль Капцюг, Вольга Коласава.

Першы выпуск “Вілейскага павета” выйшаў у 2014 годзе. Ідэя выдання палягае ў тым, каб даць друкаваную пляцоўку для абмену матэрыяламі краязнаўцам, прафесійным гісторыкам, музейшчыкам па Вілейшчыне. Пошукі і знаходкі, радаводы, уражэнцы і тыя, хто тут жыў, паўстанні і войны. Гэта не толькі публікацыя новых арыгінальных тэкстаў, але і пераклад на беларускую мову даследаванняў, цэлых кніг з замежных моў, прысвечаных акрэсленаму рэгіёну. Публікуюцца ўспаміны, архіўныя дакументы, лісты, дзённікі.

Укладальнікі гадавіка — Сяргей Макарэвіч і Дзяніс Канецкі.

Выданне выходзіць пры падтрымцы дабрачыннага фонду “Вяртанне”.

Вілейскі павет. Гісторыка-краязнаўчы гадавік. — Вып. 3. — Мінск : А.М. Янушкевіч, 2017. — 308 с.

Набыць кнігу можна тут.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму

Алесь Бяляцкі – грамадскі дзеяч, праваабаронца, заснавальнік праваабарончага цэнтру «Вясна», які ўжо шмат гадоў дапамагае...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Крышаны з бульбай і грыбамі. Гатуем сезонную палескую страву
    Грамадства
    Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года

Афіша

  • 26.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 26.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • «Карані таго, што з намі адбываецца цяпер — у цалкам падпарадкаванай Маскве Советской Белоруссіі». Лявон Вольскі наўздагон дню народнага адзінства
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип