Выйшаў працяг “Гарадзенскага палімпсеста”

Амаль 30 аўтараў з Беларусі, Польшчы і Літвы, і больш за 300 старонак пра гісторыю Гродна з ранняга сярэднявечча да ХХ стагоддзя – гэта змест новай супольнай працы “Гарадзенскі соцыум”, якая прыйшла на замену “Гарадзенскаму палімпсесту”. Прэзентацыя выдання пройдзе 19 чэрвеня ў 18.30.

Пра тое, што праект “Гарадзенскі палімпсест”, які існаваў з 2008 года, будзе трансфармавацца, расказаў год таму Алесь Смалянчук. І сапраўды, традыцыйная восеньская канферэнцыя ў 2013 годзе прайшла ўжо пад новай назвай “Гарадзенскі соцыум”. Цяпер жа выйшаў першы ў межах праекта зборнік артыкулаў.

Паводле  Твой стыль

Тэгі: