Выйшла ўнікальная кніга казачніцы Ларысы Рыжковай «Выхаванне спевака»

«Выхаванне спевака» — метадычны дапаможнік па выхаванню дзяцей у беларускай традыцыйнай культуры. Пра выхад кнігі паведамляе @tradycyja.


485.jpg

500 асобнікаў з прыгожымі фотаздымкамі і выцінанкамі, а таксама з аўдыё дадаткам і відэа гульнямі. Кожны спонсар, хто ахвяраваў на выданне, можа атрымаць кнігу ў падарунак. 

Пішыце нам на tradycyja.by@gmail.com (з пазнакай «кніга ў падарунак»)

У сваёй кнізе Ларыса Рыжкова дзеліцца багатым, больш за 30-гадовым досведам працы, паказвае, якім чынам можна далучыць дзяцей да народных слухавых спеваў, раскрывае пытанне сваёй методыкі. Праз гульні, казкі, народныя забавы і святы яе навучэнцы прыходзяць да разумення песенных вобразаў, абрадаў, побыту, узаемаадносінаў продкаў і становяцца часткай традыцыйнай беларускай культуры.