Выйшла настольная гульня на аснове беларускай міфалогіі – «Цемраборцы»

12.02.2016 Забавы

У студзені гэтага года выйшла настольная стратэгічная гульня «Цемраборцы», заснаваная на беларускім фальклоры. Сюжэт гульні грунтуецца на народных паданнях, міфах і легендах. Сотні экспедыцый у самыя аддаленыя куткі краіны, праведзеныя яе стваральнікамі, дазволілі сабраць багаты ўнікальны матэрыял, прысвечаны, у тым ліку, і містычным абрадам нашых продкаў, паганскім традыцыям, фальклору, сакральнай геаграфіі.

!_MG_9439

Паводле кіраўніка праекта Іллі Бутава, гульня стваралася на працягу амаль сямі гадоў, у распрацоўцы ўдзельнічала больш за дзесяць чалавек, сярод іх – тры прафесійных мастака, гісторыкі і фалькларысты. Усяго было створана каля 150 персанажаў, поле і правілы гульні, былі прыдуманыя ўнікальныя характарыстыкі і апісанне кожнай істоты. Гульня разлічана на два-тры чалавекі 12 гадоў і болей.

3

«Цемраборцы» ўнікальныя ўжо па сваёй тэматыцы. Гульня дазваляе пашырыць веды ў галіне беларускай міфалогіі, культуры. «Цемраборцы» дапамогуць усім зірнуць на нашу краіну як на містычны край, дазволяць трапіць ў той фэнтэзійны свет, што знаходзіцца ў нас літаральна пад бокам. Гэты праект у выпадку яго паспяховай рэалізацыі можа стаць адной з візітных картак Беларусі сярод аматараў настольных гульняў.

9zz9Xdmz3VE

Калі ў «Цемраборцаў» з’явяцца свае фанаты, стваральнікі абяцаюць у бліжэйшыя гады выпусціць дадатак з новымі расамі, картамі і магчымасцямі бою. Ёсць таксама планы і па перакладзе гульні на беларускую мову. Але для гэтага таксама патрэбныя валанцёры.

 

На фота: тэставанне гульні на фестывалі “Игрокуб» у Гродна (2015 год)

 

Ганна Шамрук