• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.08.2016 | Гісторыя

Выйшла новая кніга пра паўстанцаў Каліноўскага

Здаецца, пра паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага нам вядома досыць шмат, але звесткі часцей грунтуюцца на творах мастацкай літаратуры, чым на выніках навуковых даследаванняў. За вобразамі паўстанцаў, рамантызаваных Уладзімірам Караткевічам, Людмілай Рублеўскай, Адамам Мальдзісам, Алесем Наварычам, хаваюцца хутчэй выдуманыя героі, а не сапраўдныя людзі. Новы біяграфічны слоўнік, складзены кандыдатам гістарычных навук, загадчыкам аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Дзмітрыем Матвейчыкам, дапаможа выправіць многія недакладнасці ва ўспрыманні вабразаў паўстанцаў, адказаць на важныя пытанні і нават знайсці ў ліку ўдзельнікаў паўстання сваіх продкаў.

Дзмітрый Матвейчык Удзельнікі паўстання 1863 — 1864 гадоў

Над гэтай кнігай Дзмітрый Матвейчык працаваў каля васьмі гадоў. Разгледзеў больш як семсот архіўных спраў, склаў сем тысяч (!) біяграфій тых асоб, хто актыўна падтрымаў паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Таму і аб’ём біяграфічнага слоўніка «Удзельнікі паўстання 1863 — 1864 гадоў», што не так даўно пабачыў свет у выдавецтве «Беларусь» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі, не можа не ўражваць.

Цікава, што гэтая кніга — не першае выданне, якое стала спосабам прадставіць фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва (а менавіта тут захоўваюцца справы, што тычацца падзей паўстання на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў).

— У нашым архіве раней выйшаў зборнік дакументаў, прысвечаны паўстанню 1863—1864 гадоў, яго ўкладальнікам таксама выступіў Дзмітрый Матвейчык, — кажа дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Дзмітрый Яцэвіч. — Зборнік быў адным з нешматлікіх у нашай краіне выданняў, што дакументальна расказваў пра падзеі паўстання на тэрыторыі Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерняў. І вось новая работа. Нягледзячы на тое, што гэтыя кнігі маюць адну тэматыку, іх сутнасць кардынальна розная. Зборнік прадставіў дакументы традыцыйным шляхам, а біяграфічны слоўнік стаў новай прыступкай у вывучэнні паўстання і лёсаў яго ўдзельнікаў.

Чаму ўвагу даследчыка прывабілі менавіта ўдзельнікі паўстання і чаму вынікі працы прадстаўленыя менавіта ў форме біяграфічнага слоўніка?

— Падзеі 1863—1864 гадоў у беларускай гістарыяграфіі вядомыя досыць добра, але недастаткова добра даследаваныя, — тлумачыць аўтар кнігі Дзмітрый Матвейчык. — Асабліва слаба вывучаныя сацыяльны стан паўстанцаў, падзеі ў пэўным рэгіёне. Поле для працы тут шырокае, і адзін з самых плённых кірункаў — біяграфістыка. Траўгута, Каліноўскага многія ведаюць, яшчэ некалькі дзясяткаў імёнаў паўстанцаў назавуць, а астатнія яго ўдзельнікі застаюцца невядомымі. Можна сцвярджаць, што слоўнік мае на мэце вырашэнне дзвюх задач: персаніфікацыі паўстання, расповеду пра тое, хто ў ім удзельнічаў і якія наступствы ў яго лёсе мела гэтая падзея, а таксама было важна ўвесці ў навуковы ўжытак дакументы, што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве, даць магчымасць іншым даследчыкам таксама працаваць з імі.

Кніга «Удзельнікі паўстання 1963 — 1864 гадоў» можа быць карыснай і кожнаму беларусу: па іменным паказальніку можна вызначыць, ці падтрымалі заклік Кастуся Каліноўскага вашы продкі, а па геаграфічным — прасачыць, якія падзеі адбываліся падчас паўстання ў вашым родным горадзе ці вёсцы. Цікава будзе пачытаць гэтую кнігу і пісьменніку: тут бясконцая крыніца сюжэтаў, і самае галоўнае, што героі кожнай звычайнай ці амаль фантастычнай гісторыі — рэальныя асобы, якія сапраўды жылі на нашай зямлі.

Мы папрасілі Дзмітрыя Матвейчыка скласці агульны партрэт, пэўнага кшталту «фотаробат» паўстанца. Вось што атрымалася:

— Сацыяльны стан — зацверджаны або незацверджаны дваранін. Ён хутчэй небагаты, нават бедны. Сельскі жыхар (гараджан сярод паўстанцаў было не так многа). Як правіла, гэта параўнальна малады чалавек ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Мужчына, хоць і ўдзел жанчын таксама не выключаны: яны актыўна ўдзельнічалі ў агітацыйнай кампаніі, а ўжо падчас паўстання збіралі і перапраўлялі ў атрады медыкаменты або забяспечвалі лекамі ўжо параненых палонных паўстанцаў у шпіталях.

Марына Весялуха, zviazda.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага

У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Іванаўны Ракасоўскай — маці...

Апошнія навіны

    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    Кіно
    Беларуская анімацыя: Іван Гапіенка і яго фільмы
    Музыка
    У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип