WATCH DOCS Belarus’ 2018: Стаяць на сваім – 13-16 снежня

27.11.2018 Афіша

13 снежня ў Мінску адкрыецца чарговы фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS Belarus. Слоган сёлетняга фестывалю – “Стаяць на сваім”.

WATCH DOCS Belarus

Арганізатары запэўніваюць, што ў гэтым годзе будзе вельмі цікава:

“13-16 снежня мы пакажам шэраг крутых дакументальных стужак аб той глебе, стаяць на якой мы выбіраем – альбо выбіраюць за нас. Глебу каштоўнасцяў і перакананняў, што вызначаюць межы паміж людзьмі.

У праграме гэтага года:
аднаўленне справядлівасці на палях геапалітычных, гендарных, нацыянальнаарыентаваных і іншых бітваў;
сіла духу і знаходлівасць у вяртанні паўнвартаснага і годнага жыцця сабе і сваім блізкім;
пошук і вяртанне свайго чалавечага аблічча пасля зробленых памылак.
Асобную ўвагу мы аддамо інфармацыйнай прасторы – вынайдзенаму чалавецтвам інструменту, які сёння ў мностве выпадкаў валодае нашым разуменнем гуманнасці.
Сачыце за навінамі!”

Лоурэнс МакKёун

Лоурэнс МакKёун

Сярод гасцей фестывалю – Лоурэнс МакKёун, Былы добраахвотнік Часовай Ірландскай рэспубліканскай арміі, а цяпер вядомы ірландскі пісьменнік, драматург, сцэнарыст.

Поўная праграма фестывалю тут. А падтрымаць праект фінансава вы можаце тут.

Паводле watchdocs.by