• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.07.2021 | Байнэт

Лепшыя «танкісты» Беларусі пазмагаюцца за перамогу ў чэмпіянаце па WoT Blitz

Сёння стартавала рэгістрацыя на Чэмпіянат Беларусі па WoT Blitz – папулярным танкавым шутэры для мабільных прылад. Чэмпіянат пройдзе пад эгідай Беларускай асацыяцыі камп’ютэрнага спорту і пры падтрымцы кампаніі-распрацоўшчыка Wargaming. Жадаючыя пабароцца за перамогу і раздзяліць прызавы фонд у памеры 3000 рублёў могуць зарэгістравацца для ўдзелу у падзеі па спасылцы. А з рэгламентам турніру можна азнаёміцца тут.


World_of_Tanks_Blitz.png

Рэгістрацыя на чэмпіянат працягнецца з 12 па 18 ліпеня, адразу ж пасля чаго стартуюць адборачныя гульні: яны пройдуць з 19 па 25 ліпеня ў анлайн-рэжыме. Удзельнікі ж фінальных баёў сустрэнуцца не толькі ў віртуальнай прасторы, але і тварам да твару – у афлайн-фармаце, каб вызначыць пераможцу Чэмпіянату Беларусі па WoT Blitz.

«World of Tanks Blitz – адзін з самых папулярных у свеце танкавых сімулятараў для мабільных прылад і адначасова адзін з самых пазнавальных брэндаў, створаных у Беларусі. Таму ўдвая прыемней праводзіць эксклюзіўныя лакальныя івенты па сусвету гэтай гульні, арыентаваныя менавіта на беларускае кам’юніці. Для Беларускай асацыяцыі камп’ютэрнага спорту гэта перш за ўсё спосаб прадэманстраваць, што ў нашай краіне шмат не проста аматараў World of Tanks, але і гульцоў высокага ўзроўню – якіх мы, безумоўна, рады будзем бачыць у ліку ўдзельнікаў», – адзначылі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі камп’ютэрнага спорту.

Вялікі гульнявы вопыт – адно з ключавых патрабаванняў да патэнцыяльных удзельнікаў чэмпіянату: неабходнай умовай з’яўляецца наяўнасць ц іх танкаў 10 узроўню (самага высокага з існуючых).

Сярод іншых патрабаванняў да ўдзельнікаў – беларускае грамадзянства і пражыванне на тэрыторыі краіны. Гульня будзе весціся камандамі 5х5 чалавек. Паводле правілаў чэмпіянату, кожная каманда мае права заявіць у сваім складзе па два запасных удзельніка.

Барацьба за чэмпіёнскі тытул разгарнецца па сістэме ад 2 да 5 перамог на картах «Форт», «Руднікі», «Эль-Аламейн», «Кар’еры», «Жамчужны горад». Выбар канкрэтнай карты і неабходная колькасць перамог залежыць ад стадыі турніру.

За раскладам матчаў і навінамі чэмпіянату можна сачыць у групе VOKA Gaming у сацыяльнай сетцы Вконтакте. А відэасервіс VOKA па традыцыі дасць усім прыхільнікам гульні магчымасць назіраць за ходам фіналу па анлайн-трансляцыі.

Паводле прэс-рэлізу

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип