• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.09.2016 | Літаратура

«Я ўдзячны і бацькам, і Богу…» – вечар да 80-годдзя Генадзя Бураўкіна (+ФОТА, ВІДЭА)

13 верасня ў мінскім музеі Максіма Багдановіча прайшоў вечар памяці Генадзя Мікалаевіча. На сустрэчы прэзентавалі кнігу «Перадусім Беларусь: згадваючы Генадзя Бураўкіна», у якой сабраныя гутаркі, успаміны, эсэ, дзённікі і прысвячэнні.

Друкарская машынка Генадзя Мікалаевіча

Друкарская машынка Генадзя Мікалаевіча

На вечарыне сабраліся самыя блізкія людзі, якія асабіста ведалі Генадзя Мікалаевіча, любяць яго паэзію. У імпрэзе ўдзельнічалі Барыс Пятровіч, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Васіль Зуёнак, Сяргей Законнікаў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімір Някляеў, Алесь Ліпай, Станіслаў Шушкевіч і іншыя, вядоўцам быў Міхась Скобла.

Заля музея не змагла змясціць усіх жадаючых ушанаваць памяць паэта -- прыйшлі болей за сто чалавек

Заля музея не змагла змясціць усіх жадаючых ушанаваць памяць паэта — прыйшлі болей за сто чалавек

Загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева

Загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Вольга Гулева

Да гэтага мерапрыемства была зроблена выстава асабістых рэчаў, фотаздымкаў, кніг паэта і яго друкарскай машынкі – невялікая частка таго, што аддала музею Юлія Якаўлеўна Бураўкіна. 

Вядоўца вечарыны Міхась Скобла

Вядоўца вечарыны Міхась Скобла

Укладальнік прэзентаванага зборніка Сяргей Шапран

Укладальнік прэзентаванага зборніка Сяргей Шапран

Аб тым, як узнікла “Перадусім Беларусь”, расказаў яе ўкладальнік Сяргей Шапран:

“Быў май, апошні май Генадзя Бураўкіна. Родныя, сябры ведалі: ён знаходзіцца ў такім стане, што не хоча нікога бачыць. Але раптам – тэлефонны званок. Гэта быў Бураўкін, папрасіў прыйсці хутчэй. У яго былі тры нечаканыя просьбы. Першая – зрабіць кнігу вершаў апошняга часу. Прычым Генадзь добра ведаў, што з ім адбываецца і колькі яму засталося, таму прызначыў тэрмін – два тыдні. Другая просьба датычылася дзённікаў, пра якія нават Юлія Якаўлеўна не ведала. Генадзь Мікалаевіч сказаў, што іх можна будзе надрукаваць “праз пяць год, пасля таго як…” – гэтую фразу ён не скончыў. І трэцяя просьба – прыходзіць да яго штодня і размаўляць пад дыктафонны запіс”.

На вечар памяці таксама запрашалі яшчэ аднаго з аўтараў кнігі — Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч. Яна не змагла прыехаць, таму што зараз знаходзіцца ў ЗША, аднак даслала ліст.

“Думкамі ў гэты дзень буду разам з вамі. Генадзь Мікалаевіч быў чэсны, светлы, таленавіты чалавек. Як іх сёння не хапае – Адамовіча, Быкава, Бураўкіна”.

У цэнтры: удава паэта Юлія Бураўкіна, побач справа Васіль Зуёнак

У цэнтры: удава паэта Юлія Бураўкіна, побач справа Васіль Зуёнак

Падчас вечара дэманстраваліся рэдкія фота з сямейнага архіву Бураўкіных

Падчас вечара дэманстраваліся рэдкія фота з сямейнага архіву Бураўкіных

Выступае Старшыня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Барыс Пятровіч

Выступае Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч

Міхась Скобла нагадаў, што гэтая вечарына, прымеркаваная да 80-годдзя Генадзя Мікалаевіча, не першая. Тыдзень таму ў Віцебску – ва ўніверсітэце імя П. Машэрава і ў дзяржаўнай бібліятэцы — адбыліся яшчэ дзве сустрэчы. Адным з арганізатараў гэтых мерапрыемстваў было ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

“Важна, каб кніжка выйшла, калі яе чакаюць, і гэта разумеў сам Генадзь Мікалаевіч, калі ўзяўся ўкладаць кніжку ўспамінаў пра Васіля Быкава. Колькі патрачана часу, нерваў, намаганняў! Але ён сказаў тады, што гэтая кніга павінна быць – і яна ёсць. Калі ў апошнія травеньскія дні мы сустракаліся з Генадзем Мікалаевічам, ён казаў, што трэба, каб такая кніга вышла таксама і пра Рыгора Барадуліна – вельмі турбаваўся пра гэта. Мабыць, “Перадусім Беларусь” выйшла крыху раней, але кніга ўспамінаў пра Рыгора Іванавіча таксама робіцца і неўзабаве выйдзе. Спадзяюся, прыйдзе час, калі гэтыя выданні — пра Генадзя Бураўкіна, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна – будуць у кожнай хаце”, — адзначыў Старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

Зміцер Вайцюшкевіч напісаў у супрацы з Генадзем Бураўкіным песню, якая з першых нот авалодвае сэрцамі слухачоў.

Зміцер Вайцюшкевіч

Зміцер Вайцюшкевіч

Уверсе: выступае Андрэй Мельнікаў; унізе: Станіслаў Шушкевіч

Уверсе: выступае Андрэй Мельнікаў; унізе: Станіслаў Шушкевіч

Уладзімір Някляеў

Уладзімір Някляеў

Радкі верша “Калыханка” Уладзіміра Някляева з захапленнем слухаў увесь зал. “Добра, што мы не паміраем разам,” – выказаў думку паэт аб вечнасці творчасці і хуткабежнасці жыцця.

Маладыя ваўкі! Піце матчыну кроў з малаком!..
Даганяйце па следзе, што ў кожным паэтавым сне
Чырванее на лёсе,
на лёне,
на белым, як смерць, палатне…

Уверсе: Анатоль Вярцінскі, унізе: Сяргей Законнікаў, Алесь Ліпай

Уверсе: Анатоль Вярцінскі, унізе: Сяргей Законнікаў, Алесь Ліпай

Уверсе: выступае Васіль Зуёнак; унізе: скульптура, макет помніка Генадзю Бураўкіну

Уверсе: выступае Васіль Зуёнак; унізе: скульптура, макет помніка Генадзю Бураўкіну

Прагучалі песні на вершы Генадзя Бураўкіна ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча і Андрэя Мельнікава.

Адной з лепшых была кранальная кампазіцыя пра маму, якая натхніла ўдзельнікаў вечарыны сустрэцца са сваімі бацькамі. Таксама вельмі шчырай атрымалася песня, якая распавядала гісторыю кахання Генадзя Мікалаевіча да жонкі, Юліі Якаўлеўны.

Уладзіміра Арлова не было на вечарыне, таму Міхась Скобла сам адзначыў адзін яго добры ўспамін пра Генадзя Мікалаевіча з кнігі “Перадусім Беларусь”:

“Генадзь і Уладзімір выступалі ў Полацку, на радзіме абодвух, і Генадзь Мікалаевіч перад студэнтамі сказаў: “Каб адчуць родную зямлю, трэба часцей хадзіць па ёй басанож”. Адбылася гэтая сустрэча, вышлі яны на ганак, а там студэнты паразуваліся і ходзяць па траве босымі. Вось што значыць слова, слова паэта!”

Напрыканцы вечарыны Юлія Якаўлеўна перадала музею невялікую скульптуру Генадзя Бураўкіна, якую зрабіў Эдуард Астаф’еў у 1978 годзе. Мабыць, яна сапраўды хутка ператворыцца ў вялікі помнік, які будзе стаяць, напрыклад, на плошчы Калініна. Але памяці пра Генадзя Бураўкіна не патрэбен камень, яна жыве ў сэрцах ужо зараз.

Тэкст: Алена Босава, фота: Віка Трэнас, для lit-bel.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

valiancina_shauchenka
Культура

«Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці

Зварот да Лукашэнкі, дваровыя сустрэчы, турэмны трэш і словы як тэрапія: пра выбітных сучасных беларускіх аўтараў...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»

Голда Мэір — жанчына-легенда. Прэм’ер-міністарка Ізраіля, якую называлі мамай усіх яўрэяў, прайшла да сваёй пасады...

Апошнія навіны

    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніткі супраціву»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Кіно
    Фільмы «Баба, Ваня і каза» і «Пасха Хрыстова» Дар’і Юркевіч сталі даступныя на платформе VODBLISK
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип