• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.10.2014 | Граблі гісторыі

Як адпачывала шляхта 300 гадоў таму

Сёння, зайшоўшы ў хату або кватэру, мы неяк машынальна націскаем кнопку тэлевізара ці камп’ютара. Яны зрабіліся для нас звыклым спадарожнікам у баўленні вольнага часу. А як адпачывала доўгімі цёмнымі вечарамі шляхта, якая жыла адасоблена ў сваіх маёнтках, не маючы сучасных сродкаў сувязі, да якімі мы так прывыклі?

Безумоўна, найважнейшымі падзеямі ў манатонным жыцці шляхецкай сям’і быў прыезд гасцей і адзначэнне святаў. Да гэтых падзей рыхтаваліся доўга і старанна. Увага надавалася не толькі святочнаму сталу, але і забавам.  З тых часоў сутнасць святочнага стала не змянілася – галоўнай “прысутнай асобай” на ім былі самыя розныя алкагольныя напоі. Іх асартымент, якасць і колькасць, канечне, залежалі ад заможнасці шляхціча, але, як правіла, сіл і сродкаў на гэта не шкадавалі.

XVII стагоддзе вызначылася ў шляхецкім асяроддзі культурай бязмежнага ўжывання алкаголю. Амаль да канца існавання Рэчы Паспалітай для шляхціча было гонарам выпіць вялікі куфаль мёду альбо гарэлкі і не зваліцца пры гэтым з ног. Па творах літаратуры мы ведаем пра знакамітыя сустрэчы шляхцічаў у корчмах, якія нярэдка заканчваліся біццём посуду, масавымі бойкамі і калечаннем адзін аднаго. Падчас прыёму гасцей у сядзібах таксама не шкадавалі гарачых напояў. Не наліць альбо адмовіцца ад багатага алкагольнага пачастунку лічылася абразай шляхецкага гонару. Звычайна пілі ледзь не да страты прытомнасці, цаніліся хуткасць напаўнення келіхаў і іх спаражнення. Гасціннасць дому вымяралася шчодрасцю гаспадарскага стала. Увайшлі ў гісторыю шыкоўныя святочныя і будзённыя бяседы “Пане Каханку” з Радзівілаў на некалькі соцень чалавек. Гаспадар Нясвіжа не шкадаваў на шматлікіх гасцей шчадротаў са сваіх надзвычай багатых вінных склепаў, для якіх рыхтаваліся самыя разнастайныя і часта экзатычныя стравы. Зразумела, празмернае ўжыванне алкаголю прыводзіла да прыгод і авантураў, нярэдка з балючымі і ўразлівымі наступствамі.

Пад канец XVIIІ стагоддзя ад гэтай “сармацкай” традыцыі пачалі адыходзіць, больш увагі надаючы смакаванню разнастайных налівак і настоек. Візіты і прыёмы гасцей робяцца больш спакойнымі і стрыманымі, але ад гэтага не страчваюць вясёлага і гуллівага тэмпераменту. Іншаземцы, праўда, ніколі не пераставалі здзіўляцца значнай колькасці выпітага на застоллях у Рэчы Паспалітай. Як і сёння, гэта разыходзілася з іх прывычнымі ўяўленнямі пра фізічныя магчымасці чалавечага арганізму. Такімі ўражаннямі, прыкладам, дзяліўся ў 70-я гады XVIIІ стагоддзя ангельскі падарожнік Уільям Кокс.

Аднак насамрэч усё большую моц набіралі новыя модныя павевы з Еўропы. Неад’емнымі элементамі свецкага вечара робіцца музычнае суправаджэнне. У заможных магнатаў былі ўласныя прафесійныя музыкі. Ян каштавалі вельмі дорага – хор з 15 чалавек мог абыходзіцца ў гадавое ўтрыманне 100 пешых жаўнераў. Звычайная шляхта нярэдка звярталася да вандроўных артыстаў альбо шукала музычныя таленты сярод сваіх падданых. У хуткім часе без музычнага афармлення цяжка было ўявіць шляхецкія вечарыны. Сучасныя еўрапейскія танцы былі менш распаўсюджаныя – гэтая культура пранікала ў Беларусь паволі.

Вельмі папулярнымі былі забавы і гульні, у якія гулялі як пры гасцях, так і ў самотныя вечары. Асабліва папулярнымі былі карты. У часы Аўгуста ІІІ гралі ў “купца”, “пікет”, “хапанку”. Гэтыя гульні былі вядомыя з ранейшых часоў. На змену ім прыходзілі новыя гульні, бо старыя былі даволі складаныя праз свае правілы. Цяпер жа гульня ў карты набывае масавы характар у шляхецкім асяродку. Яе вельмі палюбілі жанчыны, якія заседжваліся за такімі картачнымі гульнямі, як “пас” альбо “ трышка”. Асаблівую вядомасць набыла гульня “фараон”, якая прыйшла да нас з Францыі. Яна, дарэчы, вядомая як настолка і сёння. Нярэдкай з’явай была гульня на грошы, што надавала вечару дадатковы азарт. “Фараон” не патрабаваў вялікага ўмення і ведання адмысловых правіл, усё залежала ад фарту, як у латарэі. Атмасфера хуткага і абавязковага выйгрышу захоплівала значную колькасць людзей. Ужо тады гульня ў “фараона” магла ўзбагаціць чалавека ці стаць прычынай разарэння. Так, Міхал Рэйтан праз сваю жарсць быў вымушаны расстацца са сваёй часткай маёнтка Беразова ў Полацкім ваяводстве. У 1779 г. ён быў вымушаны яе прадаць для пакрыцця картачнага доўгу. Аднак гуляць у карты пасля гэтага ён так і не перастаў.

На гэтым формы адпачынку шляхты не заканчваліся. Любіла яна і такія рэчы, як наведванне магнацкіх тэатраў, шпацыры па ваколіцах, паляванні і інш. Як экзотыка, якая адышла ў нябыт, успрымаецца цырымонія па сумесным распіцці кавы (звычайна гэта рабілася ў чатыры гадзіны). Цікава, што кава трактавалася як альтэрнатыва алкаголю, лічылася несумяшчальнай з ім і… вельмі карыснай для здароўя. У моду ўваходзіў агляд з гасцямі сямейных рэліквій. якія ператвараліся ў свайго роду музейныя экспанаты.

Можна яшчэ шмат казаць аб незвычайным свеце шляхецкай забавы і адпачынку ў XVII – XVIIІ ст. Пакінем гэта на будучыню, бо тут сапраўды можна зрабіць мноства цікавых адкрыццяў.

 

Андрэй Янушкевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип